18 красавiка 2024, Чацвер, 3:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як страйкуюць работнікі Менскага электратэхнічнага завода

10
Як страйкуюць работнікі Менскага электратэхнічнага завода

Людзі настроеныя цвёрда.

Як паведамляе Telegram-канал NEXTA, работнікі Менскага электратэхнічнага завода імя Казлова выйшлі на страйк.

«Выйшаў дырэктар завода - кіўнуў на тое, што ўсе ж памятаюць, што сёння заплата. Але народ сказаў, што нас не запалохаць!

Людзі не перастаюць падыходзіць», - расказаў Telegram-каналу ўдзельнік страйку.

Пасля закліку да Усебеларускага страйку далучаецца ўсё больш прадпрыемстваў і рабочых ва ўсёй краіне.

Нагадаем, што да Усебеларускага страйку далучыліся некалькі цэхаў Беларускага металургічнага завода (БМЗ) у Жлобіне, дзяржаўны Інстытут парашковай металургіі ў Менску, Менскі электратэхнічны завод імя Казлова, Жабінкаўскі цукровы завод.

Адначасова праз адключэнне інтэрнэту ў Беларусі не працуюць дзясяткі тысяч дробных і сярэдніх прадпрыемстваў рознай формы ўласнасці і дзяржаўных устаноў. Праз страх перад народнымі пратэстамі Лукашэнка вымкнуў інтэрнэт і справакаваў маштабны страйк, які ахапіў транспарт, гандаль, банкі, ІТ-сфэру.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках