29 сакавiка 2024, Пятніца, 14:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску кіроўцы тралейбусаў адмаўляюцца выходзіць на працу ў другую змену

9
У Менску кіроўцы тралейбусаў адмаўляюцца выходзіць на працу ў другую змену

Застрайкаваў 4-ы тралейбусны парк.

У Менску застрайкаваў 4-ы тралейбусны парк, паведамляе тэлеграм-канал «Баста!».

Кіроўцы адмаўляюцца выходзіць на працу ў другую змену пасля інфармацыі аб раненні кіроўцы аўтобуса ўвечары 10 жніўня.

Пасля закліку да Усебеларускага страйку далучаецца ўсё больш прадпрыемстваў і рабочых ва ўсёй краіне.

Нагадаем, што да Усебеларускага страйку далучыліся некалькі цэхаў Беларускага металургічнага завода (БМЗ) у Жлобіне, дзяржаўны Інстытут парашковай металургіі ў Менску, Менскі электратэхнічны завод імя Казлова, Жабінкаўскі цукровы завод.

Адначасова праз адключэнне інтэрнэту ў Беларусі не працуюць дзясяткі тысяч дробных і сярэдніх прадпрыемстваў рознай формы ўласнасці і дзяржаўных устаноў. Праз страх перад народнымі пратэстамі Лукашэнка вымкнуў інтэрнэт і справакаваў маштабны страйк, які ахапіў транспарт, гандаль, банкі, ІТ-сфэру.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках