25 красавiка 2024, Чацвер, 19:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўніцтва Менскага электратэхнічнага завода падтрымала патрабаванні працоўных-страйкоўцаў

14
Кіраўніцтва Менскага электратэхнічнага завода падтрымала патрабаванні працоўных-страйкоўцаў

Рыхтуецца супольная заява.

Генеральны дырэктар Менскага электратэхнічнага завода імя Казлова разам з завадскім прафкамам рыхтуюць заяву аб незаконных затрыманнях дэманстрантаў і адключэнні інтэрнэту, паведамляе карэспандэнт «Радыё Свабода».

Пра гэта паведаміў намеснік дырэктара завода Валерый Шчэрба - прафкам і гендырэктар падтрымалі ініцыятыву працоўных, якія бастуюць.

Каля завода сабраліся дзясяткі людзей, якія хочуць падтрымаць рабочых.

Пасля закліку да Усебеларускага страйку далучаецца ўсё больш прадпрыемстваў і рабочых ва ўсёй краіне.

Нагадаем, што да Усебеларускага страйку далучыліся некалькі цэхаў Беларускага металургічнага завода (БМЗ) у Жлобіне, дзяржаўны Інстытут парашковай металургіі ў Менску, Менскі электратэхнічны завод імя Казлова, Жабінкаўскі цукровы завод.

Адначасова праз адключэнне інтэрнэту ў Беларусі не працуюць дзясяткі тысяч дробных і сярэдніх прадпрыемстваў рознай формы ўласнасці і дзяржаўных устаноў. Праз страх перад народнымі пратэстамі Лукашэнка вымкнуў інтэрнэт і справакаваў маштабны страйк, які ахапіў транспарт, гандаль, банкі, ІТ-сфэру.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках