29 сакавiка 2024, Пятніца, 14:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Відэафакт: Калона працоўных страйкоўцаў ідзе па Менску

12
Відэафакт: Калона працоўных страйкоўцаў ідзе па Менску

Супрацоўнікі «Белэнэргатэхпраекта» падтрымалі ўсебеларускі страйк.

Як паведамляе Telegram-канал «Нашай Нiвы», работнікі «Белэнэргатэхпраекта» страйкам хадзілі падтрымліваць калегаў з «Электрамеханічнага завода», якія далучыліся да Усебеларускага страйку.

Нагадаем, што да Усебеларускага страйку далучыліся некалькі цэхаў Беларускага металургічнага завода (БМЗ) у Жлобіне, дзяржаўны Інстытут парашковай металургіі ў Менску, Менскі электратэхнічны завод імя Казлова, Жабінкаўскі цукровы завод.

Адначасова праз адключэнне інтэрнэту ў Беларусі не працуюць дзясяткі тысяч дробных і сярэдніх прадпрыемстваў рознай формы ўласнасці і дзяржаўных устаноў. Праз страх перад народнымі пратэстамі Лукашэнка вымкнуў інтэрнэт і справакаваў маштабны страйк, які ахапіў транспарт, гандаль, банкі, ІТ-сфэру.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках