24 красавiка 2024, Серада, 3:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі капітан міліцыі звольніўся са службы на знак пратэсту

32
У Беларусі капітан міліцыі звольніўся са службы на знак пратэсту

Міліцыя з народам!

Карыстальнікі сацсетак выказалі падтрымку беларускаму міліцыянту, які сышоў з МУС на знак пратэсту.

На фоне сутыкненняў актывістаў з АМАПам у розных гарадах краіны капітан Ягор Емяльянаў падаў у адстаўку пасля 17 гадоў службы, распавёўшы пра гэта ў сябе ў Instagram.

«17 гадоў службы скончаныя... Маё сумленне чыстае...Міліцыя з народам...», - напісаў ён.

Расейскі апазіцыянер Аляксей Навальны, які актыўна сочыць за падзеямі ў Беларусі, заклікаў паставіць яму «мільён падабаек».

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках