29 сакавiка 2024, Пятніца, 16:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На Паўднёвым рынку ў Гародні пачаўся страйк

11
На Паўднёвым рынку ў Гародні пачаўся страйк
Фотa: HrodnaLife

Людзі адмовіліся працаваць.

Telegram-канал «Беларусь головного мозга» паведамляе пра пачатак страйку на Паўднёвым рынку ў Гародні.

«Людзі прыехалі на свае месцы і не сталі пачынаць працу. Некаторыя работнікі засталіся страйкаваць, некаторыя проста адмовіліся адкрываць свае крамкі і з'ехалі дадому», - піша Telegram-канал.

Нагадаем, незалежныя Telegram-каналы заклікалі працягваць усебеларускі страйк.

Тры дні пратэстаў у Беларусі паказалі, што на працу ісці проста небяспечна.

Па дарозе на працу/дадому вас могуць збіць дубінкамі, расстраляць гумовымі кулямі і затрымаць.

Ехаць на працу гэтак жа небяспечна! Вырадкі могуць пашкодзіць ваш транспартны сродак, пратараніць, выняць вас з машыны, збіць і затрымаць.

Гэтак жа фашысты могуць узяць у закладнікі і выкрасці вашых дзяцей, пагражаючы падарваць асколачнай гранатай сябе і іх, калі хтосьці адважыцца дапамагчы.

Хочаце гэта змяніць? Далучайцеся да Усебеларускага страйку!

Салідарнасць - наша сіла!

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках