18 красавiка 2024, Чацвер, 17:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Анджэй Дуда звернецца ў ААН з заклікам адрэагаваць на сітуацыю ў Беларусі

43
Анджэй Дуда звернецца ў ААН з заклікам адрэагаваць на сітуацыю ў Беларусі
ФОТА: ЕРА

Сітуацыя ў Беларусі таксама стане адной з галоўных тэмаў сустрэчы прэзідэнта Польшчы з дзяржсакратаром ЗША.

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда мае намер звярнуцца да лідараў 47 краінаў Рады ААН у правах чалавека з заклікам адрэагаваць на сітуацыю ў Беларусі. Пра гэта паведаміў кіраўнік Кабінета прэзідэнта Кшыштаф Шчэрскі, паведамляе «Польскае радыё».

«Гэта будзе заклік не заставацца абыякавымі да сітуацыі ў Беларусі і казаць пра тое, што адбываецца, у сваіх краінах, на сваіх кантынентах і ва ўсім свеце, каб пытанне Беларусі стала позвай міжнароднай супольнасці, каб абараніць правы чалавека і грамадзянскія свабоды ў гэтай краіне. Ліст з гэтым заклікам будзе адпраўлены лідарам усіх краінаў, якія, уключаючы Польшчу, засядаюць у Радзе ААН у правах чалавека», – адзначыў прэзідэнцкі міністр.

Кшыштаф Шчэрскі таксама адзначыў, што сітуацыя ў Беларусі стане адной з галоўных тэмаў сустрэчы прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуды з дзяржсакратаром ЗША Майкам Пампэа, якая адбудзецца ў Варшаве ў гэтую суботу, 15 жніўня.

Нагадаем, пачынаючы з нядзелі 9 жніўня, у Беларусі штодня праходзяць масавыя пратэсты супраць фальсіфікацый на прэзідэнцкіх выбарах, пераможцам якіх быў абвешчаны Лукашэнка.

Напісаць каментар 43

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках