21 верасня 2020, панядзелак, 15:20
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

«Трымайцеся!»: Сотні сваякоў затрыманых зладзілі акцыю салідарнасці на Акрэсціна

17
«Трымайцеся!»: Сотні сваякоў затрыманых зладзілі акцыю салідарнасці на Акрэсціна
Фота: VASILY FEDOSENKO / REUTERS

Відавочцы кажуць, што з Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў даносяцца крыкі.

Сёння, 12 жніўня, сотні сваякоў затрыманых людзей прыйшлі пад Менскі цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна. Яны спрабуюць даведацца, дзе іх блізкія. Побач з будынкам – АМАП і аўтазакі. На даху – снайперы. Відавочцы кажуць, што чуюць крыкі. Верагодна, затрыманых збіваюць.

Журналістам «Белсата» расказалі, што ў камерах на ЦІП сядзіць 60 чалавек у кожнай. Тыя, хто трапіў туды да выбараў, доўга не атрымлівалі ежы і нават паперы для прыбіральні.

Пратэсты ў Беларусі пачаліся 9 жніўня і доўжацца дагэтуль. Яны вылучаюцца сваёй брутальнасцю: сілавікі жорстка збіваюць дэманстрантаў, выкарыстоўваюць газ, шумавыя гранаты, гумовыя кулі і нават агнястрэльную зброю.

ФОТА: ТК / BELSAT.EU
ФОТА: ТК / BELSAT.EU
ФОТА: ТК / BELSAT.EU
ФОТА: ТК / BELSAT.EU
ФОТА: ТК / BELSAT.EU
ФОТА: ТК / BELSAT.EU
ФОТА: ТК / BELSAT.EU
ФОТА: ТК / BELSAT.EU