23 верасня 2020, Серада, 16:03
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

У Серабранцы карнікі ўначы напалі на журналістаў

16
У Серабранцы карнікі ўначы напалі на журналістаў

Былі збітыя супрацоўнікі выдання kp.by.

Стала вядома, што ўначы 12 жніўня ў менскім мікрараёне Серабранка прадстаўнікі сілавых структур ужылі сілу да супрацоўнікаў выдання kp.by, паведамляе БАЖ.

Журналіста Генадзя Мажэйку ўдарылі дубінкай па нагах і руках, а кіроўцу выдання kp.by некалькі разоў ударылі дубінкай па нагах.

- Мы прыехалі ў Серабранку, каб асвятліць пратэсты, якія там адбываліся. Калі ўбачылі байцоў у касках і з закрытымі тварамі, адышлі да паркоўкі на скрыжаванні Ракасоўскага і вуліцы Пляханава. Селі ў аўтамабіль. Сілавікі хадзілі па стаянцы і глядзелі, ці ёсць у аўтамабілях людзі, - распавядае журналіст Генадзь Мажэйка, які быў у камізэльцы з надпісам «Прэса» і з бэйджамі на грудзях. - Падбеглі да нас блізу дзесяць супрацоўнікаў, атачылі аўто і загадалі выйсці. Мы прадставіліся, сказалі, што прэса. Я дастаў пасведчанне журналіста «КП», перадаў супрацоўніку, у адказ пачуў мацюкі, пайшлі ўдары дубінкай па руцэ і назе, ударылі рукой па твары, - «Камсамолка».