29 сакавiка 2024, Пятніца, 3:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Да Усебеларускага страйку далучаюцца ўсё новыя прадпрыемствы

79
Да Усебеларускага страйку далучаюцца ўсё новыя прадпрыемствы

Акцыя ўбіраецца ў сілу ва ўсёй краіне.

У Беларусі другі дзень праходзіць Усебеларускі страйк. Нагадаем, шэраг Telegram-каналаў заклікаў не выходзіць на працу. Працаўнікі беларускіх прадпрыемстваў адгукнуліся на заклік і сёння да страйку далучыліся новыя прадпрыемствы. Апошняя інфармацыя аб ходзе страйку:

- Бастуюць працаўнікі «Гандлёвага Дому БМЗ» у Расеі.

- Лекары-анколагі заявілі аб гатоўнасці далучыцца да Усебеларускага страйку.

- Работнікі «Мінскметрапраекта» выйшлі на пратэст.

- На «Гродна Азоце» некалькі цэхаў спынілі працу.

- Паўднёвы рынак у Гародні сёння не працуе.

Учора пачалі страйкаваць працаўнікі «Белэнэргатэхпраекта», «Электрамеханічны завод», МТЗ, 4-ы тралейбусны парк, Менскі маргарынавы завод, Інстытут хіміі новых матэрыялаў НАН Беларусі, Жабінкаўскі цукровы завод ды іншыя.

Нагадаем, беларускія Telegram-каналы выступілі са зваротам:

- Тры дні пратэстаў у Беларусі паказалі, што на працу ісці проста небяспечна.

Па дарозе на працу/дадому вас могуць збіць дубінкамі, расстраляць гумовымі кулямі і затрымаць.

Ехаць на працу гэтак жа небяспечна! Мярзотнікі могуць пашкодзіць ваш транспартны сродак, пратараніць, выцягнуць вас з аўто, збіць і затрымаць.

Гэтак жа фашысты могуць узяць у закладнікі і выкрасці вашых дзяцей, пагражаючы падарваць асколачнымі гранатамі сябе і іх, калі хтосьці адважыцца дапамагчы.

Хочаце гэта змяніць? Далучайцеся да Усебеларускага страйку!

Салідарнасць - наша сіла!

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».

Напісаць каментар 79

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках