Мэрыя Львова вывесіла нацыянальны сцяг Беларусі з «Пагоняй»
22- 12.08.2020, 18:17
- 38,699
Фотафакт.
Мэрыя Львова на знак салідарнасці з беларускім народам і ягонымі пратэстамі за сумленныя выбары вывесіла нацыянальны сцяг Беларусі з гербам «Пагоня».
Пра гэта паведамляе ўкраінская служба ВВС.
Мэр Львова Андрэй Садовы заявіў, што недапушчальна біць мірных людзей і кідаць іх за краты.
«Зычым беларусам цвёрдасці, каб яны перамагалі і Беларусь была моцнай і свабоднай. Сябры, мы з вамі!» - заявіў Садовы.