28 сакавiка 2024, Чацвер, 19:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З БТ сышоў тэлевядоўцы Яўген Перлін

49
З БТ сышоў тэлевядоўцы Яўген Перлін
ФОТА: VEDUSHIE.BY

Яшчэ нядаўна ён актыўна падтрымліваў Лукашэнку.

Тэлевядоўца БТ Яўген Перлін заявіў, што ён сыходзіць з тэлеканала. Пра гэта ён напісаў у Instagram.

«Што стала з маёй Беларуссю?

Я на тэлевізіі ў жывых эфірах працаваў з 2009 года. Навіны, «Добрай ранiцы, Беларусь», Еўравізія (і дарослая, і дзіцячая). І праект, пра які мараць многія - уласнае вячэрняе шоў, якое мы здымалі два сезоны. 70 выпускаў. Мы запрашалі цудоўных зорак і маладых беларусаў, давалі ім магчымасць спяваць ужывую, весяліліся ў інтэрактывеах. І «Макаёнка, 9» я ствараў з нашай камандай толькі дзеля ЭМОЦЫІ нашага гледача.

Цяпер ні адзін з забаўляльных праектаў не выклікае тую эмоцыю, дзеля якой яны задумваліся.

Я вырашыў, што мой сённяшні эфір на Беларусь-1 быў апошнім.

На гэтае рашэнне ніхто не паўплываў, я прыняў яго сам.

Спадзяюся, што хутка вернецца тая самая #МаяКраiнаБеларусь», - напісаў ён.

Нагадаем, яшчэ нядаўна ён падтрымліваў Лукашэнку і выказваўся супраць ланцугоў салідарнасці, якія праходзілі па ўсёй Беларусі.

Напісаць каментар 49

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках