18 красавiка 2024, Чацвер, 5:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Затрыманы саўладальнік ІТ-кампаніі, які друкаваў ахоўныя шчыткі для медыкаў падчас COVID-19

15
Затрыманы саўладальнік ІТ-кампаніі, які друкаваў ахоўныя шчыткі для медыкаў падчас COVID-19
ФОТА: FACEBOOK МІХАІЛ ЧУПРЫНСКІ/SPACE EVENTSPACE.BY

На гэты момант знаходжанне Міхаіла Чупрынскага невядома.

Затрыманы Міхаіл Чупрынскі, саўладальнік Rozum Robotics, а таксама адзін з актыўных удзельнікаў «Хакерспейса» - майстэрні ў Менску, якая падчас пандэміі COVID-19 друкавала ахоўныя шчыткі для лекараў. Пра гэта ў Facebook паведаміў заснавальнік і CEO Rozum Robotics Віктар Хаменок, паведамляе tut.by.

- У ноч з 9 на 10 жніўня быў арыштаваны саўладальнік і аперацыйны дырэктар Rozum Robotics Міхаіл Чупрынскі, - піша Віктар Хаменок. - Паводле камероў відэаназірання ўстаноўлена, што яго арыштавалі а 00.45 ля пад'ездзе ўласнага дома па адрасе Машэрава, 39 (насупраць стэлы). На гэты момант знаходжанне Міхаіла невядома. Акрэсціна, Жодзіна і раённыя РАУС г. Менска знаходжанне Міхаіла у сябе адмаўляюць. Калі ў кагосьці ёсць нейкая інфармацыя пра яго месцазнаходжанне, дайце калі ласка ведаць.

Міша з'яўляецца адным з лідараў менскай супольнасці «Хакерспейс». Ён з камандай падчас эпідэміі COVID-19 запусціў вытворчасць індывідуальных сродкаў абароны. Менскі хакерспэйс зрабіў і перадаў у бальніцы 40 тысяч ахоўных шчыткоў, 1,2 тысячы масак для заражаных зон («сноркаў») і больш як 6,5 тысячы ахоўных камбінезонаў. Дапамогу атрымалі 456 бальніц і паліклінік у 142 населеных пунктах.

Rozum Robotics - гэта беларуская кампанія-вытворца інавацыйных прадуктаў у сферы робататэхнікі. А менскі «Хакерспэйс» - гэта майстэрня, дзе робяць робатаў, дронаў, праграмуюць і распрацоўваюць розныя тэхнічныя праекты. Увесну сёлета мы распавядалі, як тут арганізавалі друк ахоўных шчыткоў для медыкаў.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках