Кіеў дапусціў перанос перамоваў аб Данбасе з Менска
9- 13.08.2020, 15:00
- 18,818
Разглядаецца варыянт Швэцыі.
Паўнамоцны прадстаўнік Украіны ў Кантактнай групе ў мірным урэгуляванні канфлікту на ўсходзе Украіны, першы прэзідэнт Украіны Леанід Краўчук заявіў, што праз пратэсты ў Беларусі перамовы групы могуць у будучыні праходзіць не ў Менску, а на іншай тэрыторыі. Пра гэта ён сказаў у інтэрв'ю «Украінскаму радыё».
«Калі раптам не будзе такой магчымасці праводзіць там сустрэчы, то мы тады будзем шукаць іншае месца. <...> Спачатку была Жэнева. Можна ўзяць зусім нейтральную дзяржаву, тую ж Швэцыю. Можам іх папрасіць. Гэта магчыма», - сказаў Краўчук.