Сотні чалавек выйшлі на акцыю салідарнасці з беларускім народам у Львове
5- 13.08.2020, 21:22
- 32,883
Украінцы і беларусы сабраліся на плошчы Рынак.
Сотні людзей сабраліся сёння на плошчы Рынак у Львове, каб выказаць падтрымку беларускаму народу, паведамляе «Радыё Свабода».
Людзі скандавалі - «Жыве Беларусь!», «Свабоду беларускаму народу!», «Годзе гвалту, Беларусь будзе вольнай!».
Удзел у акцыі ўзялі як украінцы, так і беларусы, якія жывуць або адпачываюць у Львове.