29 сакавiка 2024, Пятніца, 7:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Увазе лідараў стачкамаў і рэгіянальных пратэстаў: неабходна тэрмінова ствараць працоўныя і тэрытарыяльныя народныя дружыны

69
Увазе лідараў стачкамаў і рэгіянальных пратэстаў: неабходна тэрмінова ствараць працоўныя і тэрытарыяльныя народныя дружыны
Фота: onliner.by

Рэжым Лукашэнкі дажывае апошнія дні, а, можа, і гадзіны.

Сёння да пратэстаў далучыліся сотні тысяч работнікаў беларускіх прадпрыемстваў. Cайт Сharter97.org папрасіў каардынатара грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь», арганізатара многіх акцый пратэсту Змітра Бандарэнку ацаніць сітуацыю ў Беларусі і даць парады ўдзельнікам пратэстаў і Усеагульнай нацыянальнай забастоўкі.

- Сёння менавіта рабочыя і жыхары паўстаўшых гарадскіх мікрараёнаў з'яўляюцца асноўнай рухаючай сілай беларускай рэвалюцыі. Людзі, верце ў свае сілы, трэба самаарганізоўвацца. Неабходна ў самы кароткі тэрмін стварыць дружыны самаабароны і абароны парадку. Існуе велізарны недавер беларусаў да міліцыі. Тысячы міліцыянтаў і супрацоўнікаў службаў ужо напісалі заяву аб звальненні з працы і будуць баяцца надзяваць свае мундзіры. Нейкі час правапарадак у краіне будзе забяспечваць сам беларускі народ і высокасвядомыя грамадзяне.

Не чакайце, што хтосьці зробіць гэта за вас. Актывісты рабочых і тэрытарыяльных дружын правапарадку могуць адзначаць сябе бел-чырвона-белымі або белымі павязкамі на руках. Рабочыя прадпрыемстваў лепш ведаюць адзін аднаго і павінны прызначыць адказных за фармаванне такіх народных дружын. Дапамагчы ім у гэтым могуць актывісты дэмакратычных партый і рухаў, якія засталіся на волі.

Патрабуйце ад кіраўнікоў сваіх прадпрыемстваў і арганізацый культуры забяспечыць супрацоўнікаў дружын гукаўзмацняльнай апаратурай. Таксама надаць вам дапамогу могуць супрацоўнікі міліцыі і сілавых структур, якія перайшлі на бок народу, ветэраны ўзброеных сіл і міліцыі, якіх вельмі шмат сярод дэманстрантаў.

Вельмі важна не даць ашуканцам, якія гадамі з'яўляліся прыслужнікамі рэжыму, узначаліць народны пратэст супраць дыктатуры Лукашэнкі. Галоўная задача на сёння:

- адстаўка Лукашэнкі,

- вызваленне палітычных зняволеных і ўсіх народных лідараў (Мікалая Статкевіча, Паўла Севярынца, Сяргея Ціханоўскага, Яўгена Афнагеля і іншых)

- стварэнне кааліцыйнага ўраду народнага даверу,

- вяртанне да Канстытуцыі 1994 года,

- правядзенне свабодных выбараў у Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусі,

- выбары прэзідэнта краіны.

Абавязкова ў склад кааліцыйнага ўрада, органы новай улады на цэнтральным і рэгіянальным узроўні, у кіраўніцтва новых свабодных прафзвязаў, а не падкантрольнага дыктатару ФПБ, павінны ўвайсці прадстаўнікі стачкамаў, кіраўнікі народных і тэрытарыяльных дружын.

Наша сіла - у адзінстве! Рэжым Лукашэнкі дажывае апошнія дні, а, магчыма, і гадзіны.

Напісаць каментар 69

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках