28 сакавiка 2024, Чацвер, 14:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Cалігорскія шахцёры запатрабавалі арыштаваць Лукашэнку і Ярмошыну

71
Cалігорскія шахцёры запатрабавалі арыштаваць Лукашэнку і Ярмошыну
ФОТА: TUT.BY

Супрацоўнікі «Беларуськалія» патрабуюць новых выбараў і роспуску АМАПу.

Сёння на пляцоўцы каля галаўнога будынка «Беларуськалій» праходзіць сустрэча супрацоўнікаў прадпрыемства з кіраўніцтвам. На працягу дня ў горадзе праходзілі стыхійныя акцыі пратэсту і сустрэча з кіраўніцтвам горада, піша tut.by.

Павел Сакалоўскі, намеснік старшыні незалежнага прафзвязу гарнякоў першага рудніка, распавёў, што ўчора ў сацсетках з'явілася інфармацыя аб ініцыятыве работнікаў сустрэцца з кіраўніцтвам прадпрыемства. Патрабаванні, якія выстаўляе народ: спыніць гвалт у краіне, адпусціць затрыманых на акцыях пратэсту і правесці расследаванне, пакараўшы тых, хто іх збіў, пералічыць галасы на мінулых выбарах прэзідэнта.

А 16.56, хоць сустрэча прызначаная на 17.00, да людзей выйшаў генеральны дырэктар Беларуськалія Іван Галаваты. На пляцоўцы арганізаваны гук, Іван Іванавіч кажа ў мікрафон, але людзі просяць гаварыць яшчэ гучней, бо апошнім шэрагам не чуваць.

Галаваты сказаў, што яго, як і ўсіх, перапаўняюць перажыванні.

- Апошнія гады мірна працавалі, будавалі прадпрыемства і краіну, і толькі вы можаце разумець, чаго нам каштавала было будаваць прадпрыемства апошнія пяць гадоў.

Ён сказаў, што яму таксама незразумелы гвалт, які мы бачым апошнія дні, гэта боль, які мы падзяляем усе разам.

Людзі пачалі пляскаць і крычаць «Давай!», «Свабоду!». Людзі патрабуюць адказаць, хто аддаў загад АМАПу.

- Напраўду, так проста не атрымаецца! Я кірую прадпрыемствам і не збіраюся стаяць у баку ад калектыву і пытанняў, якія ёсць, я прашу ў тым ліку вашай дапамогі, каб мы падтрымлівалі адзін аднаго, - сказаў Галаваты.

- Колькі працоўных не выйшлі на працу з віны ўтрымання ў СІЗА, якія да іх будуць прынятыя захады, як карміць дзяцей? - спытала жанчына.

Са слоў Галаватага, за 3 дні затрымалі 31 чалавека з прадпрыемства. На сёння 24 вызваленыя. Ніхто не быў звольнены з-за затрыманняў і не будзе звольнены пасля.

Людзі крычаць, каб вызвалілі ўсіх. Галаваты сцвярджае, што інфармацыя ў чатах, не адпавядае рэчаіснасці. Народ яго словы асвістаў.

Выйшаў мужчына і запатрабаваў вызваліць зняволеных, Сяргея Ціханоўскага, арыштаваць Лукашэнку, Ярмошыну.

- Акцыі пратэсту па ўсёй Беларусі не спыняцца, пакуль гэтыя патрабаванні не будуць выкананыя! - пракрычаў мужчына.

Народ яго падтрымлівае воплескамі і скандуе «Сыходзь!» На імправізаваную сцэну выйшаў праваабаронца.

- Прашу падняць рукі тых, хто галасаваў за Ціханоўскую! - сказаў ён.

Рукі паднялі амаль усе.

- Прашу падняць руку тых, хто галасаваў за Лукашэнку!

Руку паднялі шэсць чалавек, у тым ліку Іван Галаваты.

Праваабаронца задаў пытанне, з кім Галаваты - з народам ці не. Галаваты сказаў, што ён з калектывам, але трэба збірацца і абмяркоўваць пытанні, якія ёсць у калектыве. Народ крычыць «Ганьба».

Слова ўзяў механік:

- Сёння ў абед на прампляцоўцы першага рудніка адбылася сустрэча работнікаў прампляцоўкі, яна перарасла ў стыхійны сход. Усе прысутныя адназначна супраць гвалту над народам.

Механік назваў сітуацыю ў краіне ганьбай праваахоўных органаў Беларусі. Людзі скандуюць «Ганьба!»

Ён адзначыў, што ў час перадвыбарнай кампаніі на вуліцах не было ніводнага прадстаўніка Лукашэнкі, які збіраў за яго подпісы, у той жа час было шмат тых, хто збіраў іх за іншых кандыдатаў.

На сцэну выйшаў мужчына, стаў падымаць футболку і паказаў свае пабоі. Яго забраў АМАП ля Дома піянераў, са слоў хлопца, за кампанію. Людзі крычаць «Жыве Беларусь!»

На сустрэчы папрасілі прыняць захады і вызваліць Салігорск ад атрада адмысловага прызначэння, які страціў давер грамадзян і хадайнічаць аб расфармаванні атрада з пазбаўленнем супрацоўнікаў вайсковых рангаў без права аднаўлення на службу ў органы МУС.

Людзі просяць прыцягнуць да адказнасці тых, хто перавысіў паўнамоцтвы падчас і пасля выбарчай кампаніі, не выканаў свае абавязкі добрасумленна згодна з заканадаўствам Беларусі.

Таксама шахцёры і іншыя супрацоўнікі Беларуськалія на сустрэчы высунулі патрабаванне прызнаць выбары несапраўднымі і правесці новыя выбары з новым ЦВК і прыцягненнем незалежных назіральнікаў.

Людзі просяць захаваць заробак людзям, якіх затрымалі за ўдзел у мірных пратэстах і надаць ім прававую і медыцынскую дапамогу. Перад абвяшчэннем апошняга пункта механік спытаў Галаватага:

- Іван Іванавіч, мы стаім тут, вы адказваеце на пытанні. У вас дрыжыць голас. А перад вамі стаіць ваша сумленне...

Людзі скандуюць «Малайчына!»

- Вы будзеце сябраваць з сумленнем? - працягнуў механік.

Апошні пункт, які агучыў механік, - прыпыніць вытворчасць на нявызначаны тэрмін да выканання патрабаванняў.

У Галаватага спыталі, ці верыць ён, што ў Лукашэнкі - 80% галасоў, а ў Ціханоўскай- 10%. Ён сказаў, што ён не чалец ЦВК і не будзе каментаваць гэтае пытанне.

- Я галасаваў за прэзідэнта і асноўная частка грамадзян, -сказаў ён.

Людзі крычаць: «Ганьба».

Напісаць каментар 71

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках