19 красавiка 2024, Пятніца, 20:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўрадэпутата Робэрта Бедраня не пусцілі ў Беларусь

13
Еўрадэпутата Робэрта Бедраня не пусцілі ў Беларусь
РОБЭРТ БЕДРАНЬ

Кіраўнік дэлегацыі Еўрапарламента ў сувязях з Беларуссю павінен быў прыехаць у краіну сёння.

Дэпутата Еўрапарламенту і кіраўніка дэлегацыі ў сувязях з Беларуссю Робэрта Бедраня не пусцілі ў Беларусь, паведамляе «Белсат».

Бедрань павінен быў прыехаць у Беларусь сёння разам з Пятрасам Аўштравічусам, дакладчыкам Еўрапарламенту аб Беларусі, для вывучэння сітуацыі ў Беларусі.

Планавалася, што візіт будзе доўжыцца да нядзелі. Еўрадэпутаты збіраліся сустрэцца з прадстаўнікамі ўлады, затрыманымі грамадзянамі ЕЗ, палітвязнямі, прадстаўнікамі НДА і незалежных СМІ.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках