20 верасня 2020, Нядзеля, 1:44
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Сям'я хлопца, які памёр пасля затрымання ў Гомелі, у пошуках праўды гатовая ісці да канца

22
Сям'я хлопца, які памёр пасля затрымання ў Гомелі, у пошуках праўды гатовая ісці да канца
ФОТА: SVABODA.ORG

Родныя ўжо трэці дзень дамагаюцца магчымасці агляду цела памерлага 25-гадовага сына.

14 жніўня родныя загінулага ў ноч пасля затрымання і збіцця супрацоўнікамі АМАПам 25-гадовага гамельчука Аляксандра Віхора ў пошуках справядлівасці звярнулася да рэгіянальнага прадстаўніка праваабарончага цэнтру «Вясна», праваабаронца Леаніда Судаленкі.

Сям'я ўжо трэці дзень дамагаецца магчымасці агляду цела памерлага сына, у той час як СК афіцыйна заявіў пра адсутнасць бачных цялесных пашкоджанняў і сцвярджае, што іх сын памёр «ад перадазіроўкі».

Бацькі Аляксандра падалі заяву аб правядзенні стараннага расследавання і распачынанні ў дачыненні да супрацоўнікаў АМАП, якія збівалі сына, крымінальнай справы паводле факта смерці. На сведчанні відавочцаў, пасля затрымання да хлопца быў ужыты слезацечны газ, а калі той пачаў вырывацца ў пошуках паветра, яго збілі гумовымі дубінамі.

Пасля дастаўлення ва ўстанову аховы здароўя лекары блізу 3-х гадзін ночы 12 жніўня зафіксавалі смерць Аляксандра. Яго цела дагэтуль не пахаванае, застаецца ў моргу.

Праваабаронца Леанід Судаленка рэкамендаваў бацькам да пахавання запатрабаваць правядзення ў дачыненні да памерлага судова-медыцынскай экспертызы.