29 сакавiка 2024, Пятніца, 18:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Медыцынскія цэнтры гатовыя бясплатна дапамагаць удзельнікам акцый пратэсту

6
Медыцынскія цэнтры гатовыя бясплатна дапамагаць удзельнікам акцый пратэсту

Ініцыятыву падтрымалі медыкі Менска і Жодзіна.

Шэраг медыцынскіх цэнтраў Менска і Жодзіна, а таксама асобныя псіхолагі прыватнай практыкі гатовыя бязвыплатна дапамагаць людзям, якія пацярпелі ад актаў гвалту ў краіне, што пачаліся з 9 жніўня. Пра гэта расказаў партал сэрвісу 2doc.

У Менску дапамогу пацярпелым на акцыях пратэсту і ў ходзе дзеянняў сілавікоў прапануюць лекары наступных спецыяльнасцяў: гінеколаг, гірудатэрапеўт (у выпадку гематомаў і ўдараў), дэрматолаг, лор, неўролаг, псіхолаг, псіхатэрапеўт, стаматолаг – хірург, тэрапеўт, траўматолаг-артапед, УГД – дыягностыка (УГД мяккіх тканак), фізіятэрапеўт.

У Жодзіне лекары-гінеколагі дапамогуць пацярпелым жанчынам, а таксама бясплатна выканаюць для іх гінекалагічнае УГД.

У Менску дапамогуць у медыцынскіх цэнтрах «Блосам клінік», «Унукі Гіпакрата», «Вівальдзі Мэдыка», «Расаяна», «Сантана», «Псіхалагічны цэнтр развіцця», а таксама псіхолагі прыватнай практыкі Аксана Раманоўская і Людміла Сіняўская.

У Жодзіне па дапамогу можна звярнуцца ў медыцынскі цэнтр «Медыкус».

Раней многія лекары і медыцынскія цэнтры Менска таксама выступілі з падобнай ініцыятывай. У іх спісе стаматалогія «Трыямед», медыцынскія цэнтры «ЛАДЭ» і «Форэстмед» у Бараўлянах, а таксама асобныя лекары розных спецыяльнасцяў (спіс тут). З дапамогай ініцыятывы BY_Help можна пакрыць выдаткі на платнае лячэнне і медыкаменты.

Адгукнуліся таксама цэнтры псіхалагічнай дапамогі і асобныя спецыялісты, гатовыя дапамагаць пацярпелым бязвыплатна – іх спіс можна знайсці ў нашым матэрыяле.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках