20 красавiка 2024, Субота, 7:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ацаніць пашкоджанні аўто, атрыманыя падчас акцый пратэсту, можна будзе за сімвалічныя $ 8

7
Ацаніць пашкоджанні аўто, атрыманыя падчас акцый пратэсту, можна будзе за сімвалічныя $ 8

Звычайна такая паслуга каштуе ў 10 разоў больш.

ТАА «Судова-экспертная калегія» Менска абвясціла, што правядзе ацэнку шкоды, нанесенай транспартным сродкам, якія пацярпелі ў вячэрні час, пачынаючы з 9 жніўня, піша tut.by.

А такіх гісторый за дні акцый адбылося шмат – пабітае шкло, адарваныя люстэркі, увагнутасць на кузаве ад гумовых куляў і ўдараў дубінкамі. За свае паслугі спецыялісты возьмуць сімвалічную суму 20 беларускіх рублёў. Звычайна такая паслуга каштуе блізу 200 рублёў.

– Мы пайшлі на гэты крок, каб надалей уладальнікі гэтых транспартных сродкаў змаглі звярнуцца альбо ў страхавыя арганізацыі па кампенсацыю, альбо ў органы ўнутраных справаў для вызначэння асобаў, якія папсавалі. Акцыя з'яўляецца бестэрміновай – будзем праводзіць такія экспертызы, пакуль будуць звяртацца ўладальнікі пашкоджаных аўто. Мы хацелі б зрабіць гэтую паслугу бясплатнай для ўсіх, хто звярнуўся, але бясплатную экспертызу суд не прыме. Таму хоць нейкая аплата павінна быць.

Але ў арганізацыі ўдакладняюць, што іх прапанова не распаўсюджваецца на аўтамабілі, пашкоджаныя ў ДТЗ.

– Нашы эксперты змогуць адрозніць пашкоджанні ад аварыі ці ад дзеянняў трэціх асобаў. Але, вядома, мы не зможам вызначыць, быў аўтамабіль пашкоджаны ў перыяд з 9 жніўня ці раней. Магчыма, да нас будуць звяртацца тыя, хто разбіў шкло ці падрапаў машыну тыдзень таму. Але гэта ўжо застанецца на іхнім сумленні.

Экспертныя аддзелы ТАА «Судова-экспертная калегія» знаходзяцца па адрасе Менск, вул. Жукоўскага, д. 11а, 4-ы паверх. Усе ўладальнікі пашкоджаных аўтамабіляў могуць звяртацца туды.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках