25 красавiка 2024, Чацвер, 7:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Гародні 10 тысяч чалавек перадалі ўладам зварот з патрабаваннем неадкладнай адстаўкі Лукашэнкі

14
У Гародні 10 тысяч чалавек перадалі ўладам зварот з патрабаваннем неадкладнай адстаўкі Лукашэнкі
Фота: «Радыё Свабода»

Акцыя на цэнтральнай плошчы горада прайшла вельмі яскрава.

У Гародні на плошчы Леніна а 15 гадзіне сабралася амаль 10 тысяч чалавек з бел-чырвона-белымі сцягамі, паветранымі балонікамі, плакатамі «Лукашэнку ў адстаўку», паведамляе «Радыё Свабода».

Людзі скандавалі «Лукашэнка, сыходзь!». Прадстаўнік прыватнай кампаніі «Церазіт» заклікаў гарадзенцаў да італійкага страйку (калі людзі працуюць вельмі павольна), страйкаваць і насіць белыя бранзалеты.

Гарадзенцы занеслі свае патрабаванні ў гарвыканкам. Пад імі падпісаліся калектывы гарадзенскіх прадпрыемстваў, грамадскіх арганізацый і дэмакратычных сілаў.

Патрабаванні былі зачытаныя са сцэны на мітынгу на плошчы Леніна ў Гародні.

У звароце ўтрымліваецца заклік да неадкладнай адстаўкі Лукашэнкі, кіраўнікоў МУС і АМАПу, адстаўкі і арышту старшыні ЦВК, а таксама вызвалення палітвязняў.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках