19 красавiка 2024, Пятніца, 12:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шматдзетны бацька пра затрыманне і збіццё сына: На просьбу даць папіць яму прапаноўвалі мачу

15
Шматдзетны бацька пра затрыманне і збіццё сына: На просьбу даць папіць яму прапаноўвалі мачу
ФОТА: ІРЫНА ШАЦІЛА/B-G.BY

Непаўнагадовы сын Дзмітрыя Басацкага быў затрыманы ўвечары 11 жніўня.

У пятніцу 14 жніўня на заводзе «Брэстгазаапарат» прайшла сустрэча работнікаў прадпрыемства з кіраўніцтвам, уладамі і міліцыяй. Падчас яе шматдзетны бацька Дзмітрый Басацкі распавёў аб жорсткім абыходжанні супрацоўнікаў міліцыі з ягоным сынам, якому яшчэ няма 18, піша «Брестская газета».

«11 жніўня а 18.30 я страціў сувязь са сваім непаўналетнім сыном. Усе пошукі ні да чаго не прывялі. Увечары, дакладней уначы, мне патэлефанавалі з Ленінскага РАУС і сказалі: «Забірайце, ваш сын у нас». Разумеючы, што толькі са мной маё дзіця можа быць у бяспецы, я быў вымушаны напісаць распіску, што не маю прэтэнзій. Аднак дома пры аглядзе мы з жонкай былі проста ў шоку.

У траўмапункце я атрымаў даведку аб тым, што маё дзіця мае шматлікія ўдары: хвасца, сцягна, галавы, ранкі на целе, сінякі, у тым ліку і на твары. Звярталіся ў судова-медыцынскую экспэртызу, мне адмовілі, спасылаючыся на нейкія пастановы. Маё дзіця затрымалі на праспекце Машэрава прыкладна а 18.20. Ён ішоў ад ЦУМа ў бок KFC. Падчас затрымання і знаходжання ў Ленінскім РАУС яго збівалі, з яго здзекаваліся. На просьбу даць папіць яму прапаноўвалі мачу...», - яго аповед перапыніў абураны гул натоўпу.

«На просьбу выклікаць доктара яму пагражалі пісталетам, казалі, што ён ўсё вылечыць, - прадоўжыў ён. - Дзяцей трымалі ў гаражы на каленях, тварам у зямлю. У мяне да вас два пытанні: ці ведаеце вы, што ў нас на сёння ў горадзе на тэрыторыі РАУС праходзяць гвалт і збіццё. І другое пытанне - чаму?»

Працоўнае завода абуральна загудзелі, пачалі крычаць «Ча-му?» і «Фа-шы-сты!».

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках