25 красавiка 2024, Чацвер, 18:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка і Пуцін абмеркавалі сітуацыю ў Беларусі

105
Лукашэнка і Пуцін абмеркавалі сітуацыю ў Беларусі

Дыктатар сам сябе выкрыў.

Лукашэнка правёў тэлефонныя перамовы з кіраўніком Крамля Пуціным, паведамляе агенцтва БелТА.

Яны абмеркавалі сітуацыю ўнутры Беларусі і вакол яе.

Як паведамляе прэс-служба Крамля, Лукашэнка праінфармаваў Пуціна аб сітуацыі ў Беларусі, якая склалася пасля прэзідэнцкіх выбараў, піша РБК.

Таксама Пуцін і Лукашэнка абмеркавалі вяртанне ў Расею раней затрыманых у Беларусі 32 расейскіх грамадзян, якіх беларускія ўлады называлі «баевікамі ПВК». У гэтым пытанні «дадзеная пазітыўная ацэнка цеснага ўзаемадзеяння профільных устаноў».

Раней 15 жніўня Лукашэнка на нарадзе ў Менску заявіў, што мае намер абмеркаваць з Пуціным сітуацыю з пратэстамі ў Беларусі.

Нагадаем, напярэдадні так званых выбараў Лукашэнка ўсяляк стараўся прасоўваць міф пра тое, што з'яўляецца «абаронцам суверэнітэту» і супрацьстаіць Крамлю ў Беларусі. Сённяшні званок развеяў апошнія сумневы на гэты конт.

Напісаць каментар 105

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках