19 сакавiка 2024, aўторак, 9:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік МЗС Літвы пра зварот Лукашэнкі да Пуціна: Пара зірнуць праўдзе ў вочы

39
Кіраўнік МЗС Літвы пра зварот Лукашэнкі да Пуціна: Пара зірнуць праўдзе ў вочы
Лінас Лінкявічус

Дыктатар cам выкрыў сваю прапаганду.

Міністр замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус сказаў, што зварот Лукашэнкі па дапамогу да прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна выкрывае ўсю яго прапаганду, піша Delfi.

«Гэта выкрывае ўсю прапаганду, увесь пыл, які пускалі ў вочы дагэтуль. Пара зірнуць праўдзе ў вочы», - сказаў міністр. Паводле яго слоў, рыторыка Лукашэнкі зневажае людзей, якія прагнуць змен.

«Гэта грамадзяне той краіны, а не хтосьці, хто кімсьці маніпулюе, трэба спыніць прыніжаць іх, называць беспрацоўнымі або тымі, хто не ведае, чаго хоча, зневажаць, паказваючы, што яны не заслугоўваюць павагі і ўвагі. Гэты шлях - тупік, які прынясе наступствы не толькі асабістыя, але і для ўсёй краіны», - дадаў Лінкявічус.

Як у інтэрв'ю BNS, так і ў запісе ў твітэры, Лукашэнка ён назваў «былым прэзідэнтам Беларусі». «Хоць і былы кіраўнік, але павінен мець пачуццё адказнасці», - сказаў Лінкявічус. У Беларусі не спыняюцца пратэсты супраць фальсіфікацыі выбараў. У суботу Лукашэнка звярнуўся па дапамогу да Пуціна і заявіў, што ў гэтых падзеях відаць «умяшанне звонку».

Напісаць каментар 39

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках