18 красавiка 2024, Чацвер, 9:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Намалявалі на спіне лічбу 15 і крыж ніжэй пояса»

16
«Намалявалі на спіне лічбу 15 і крыж ніжэй пояса»
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА ТАСС

Футбаліста «Ліды» збілі карнікі з АМАП.

Футбаліст «Ліды» 12 жніўня быў збіты супрацоўнікамі АМАП. Імя і прозвішча гульца не выдаюцца.

- У мінулую сераду пасля вячэры адзін з футбалістаў «Ліды», выйшаў на шпацыр з боку стадыёна «Юнацтва». На скрыжаванні вуліц Кірава і Перамогі да яго падышлі супрацоўнікі міліцыі, узялі тэлефон і пачалі нешта ў ім шукаць. Са слоў гульца, яго мелі намер адпусціць, але тут падбег трэці супрацоўнік і сказаў: «Гэта наш кліент».

У выніку футбаліста зацягнулі за браму, дзе яго збілі супрацоўнікі АМАП, і прыкладна на паўгадзіны пакінулі ляжаць на падлозе ў нейкім памяшканні накшталт гаража. Пасля яго перавялі ў іншае месца, дзе знаходзілася блізу дзесяці супрацоўнікаў міліцыі. Адзін з іх зноў пачаў капацца ў тэлефоне гульца. Убачыўшы сярод SMS-паведамленняў мноства слоў спачування (футбаліст нядаўна пахаваў маці), яму задалі такое пытанне, якое нават і цытаваць цяжка... «Хто ў цябе здох?»

Ад больш сумных наступстваў футбаліста выратавала тое, што адзін з мясцовых супрацоўнікаў апазнаў у ім гульца «Ліды» і папрасіў адпусціць яго. Так і зрабілі, папярэдне намаляваўшы на спіне фарбай лічбу 15 і крыж ніжэй пояса. А яшчэ ў дачыненні да яго склалі пратакол.

Адзначым, што пасля гэтага здарэння галоўны трэнер «Ліды» Юрый Каратай адмовіўся ад паездкі на чарговыя трэнерскія курсы. «Можаце не дапускаць мяне да іспытаў, можаце асуджаць - гэта ваша права, - напісаў ён. - Але пакуль я галоўны трэнер каманды, нясу поўную адказнасць за сваіх гульцоў!». Дарэчы, трэнерскія курсы вырашылі перанесці на больш позні тэрмін, - паведамляе SportLida - Ліда спартыўная.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках