19 красавiка 2024, Пятніца, 2:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Героям!»: вядомыя ўкраінскія музыкі запісалі песню ў падтрымку беларускіх пратэстоўцаў

8
«Героям!»: вядомыя ўкраінскія музыкі запісалі песню ў падтрымку беларускіх пратэстоўцаў
Кадр c клипа

Мастацкі пераклад на беларускую мову зрабіў Лявон Вольскі.

Украінскі гурт «БЕZ ОБМЕЖЕНЬ» выпусціў відэа на песню «Героі» разам з Алегам Сабчуком (“СКАЙ”), Іванам Лен’ё, Сяргеем Салаўёвым (KOZAK SYSTEM) і Артурам Даніэлянам, перадае euroradio.pl.

Як кажуць аўтары кампазіцыі, гэты трэк — падтрымка ўкраінскіх салдат, а таксама ўсіх людзей, якія пратэстуюць зараз у Беларусі:

- Песня "Героі" была напісана Сяргеем Танчынцом каля паўгода таму для нашых украінскіх салдат, але зусім нядаўна пачаліся вядомыя падзеі ў нашай суседняй краіне — Беларусі. Большасць людзей, якія выйшлі на вуліцы Мінска і іншых гарадоў Беларусі, падтрымліваюць тыя ж прынцыпы, што і ўкраінцы падчас Рэвалюцыі годнасці”.

Менавіта таму “БЕZ ОБМЕЖЕНЬ” вырашылі зрабіць песню на дзвюх мовах: украінскай і беларускай. Мастацкі пераклад на беларускую мову зрабіў Лявон Вольскі.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках