29 сакавiка 2024, Пятніца, 15:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Афіцэр ПДВ: Дэсантнікі заўсёды былі элітай і яны стаяць на баку народа

32
Афіцэр ПДВ: Дэсантнікі заўсёды былі элітай і яны стаяць на баку народа
фото: belta.by

А інтарэсы «гаспадара» абараняюць сабакі, якія хаваюць свае твары пад маскамі.

Напярэдадні Дня дэсантніка афіцэр ПДВ Анатоль Пракапенка запісаў відэазварот да ўсіх, хто насіў або носіць блакітны бярэт:

– Я, Пракапенка Анатоль Мікалаевіч, афіцэр запасу, які служыў у паветрана-дэсантных войсках, пачынаў сваю службу ў Пскоўскай дывізіі ПДВ.

Таварышы салдаты, сяржанты і афіцэры, былыя і цяперашнія дзейсныя. Віншую вас са святам, Днём паветрана-дэсантных войскаў. Я хацеў бы сёння звярнуцца да вас, бо нашы паветрана-дэсантныя войскі – гэта эліта ўзброеных сілаў, і мы, як воіны-дэсантнікі, павінны з гонарам выканаць свае абавязкі, якія наш народ накладае на вас.

Вайскоўцы паветрана-дэсантных войскаў заўсёды былі элітай узброеных сілаў, і яны стаяць на абароне інтарэсаў народа. Яны абараняюць інтарэсы народа, а не інтарэсы гаспадара. Інтарэсы гаспадара ў нас абараняюць сабакі, якія яму аддана служаць, якія хаваюць свае твары пад маскамі, вы да іх не належыце.

Таму злачынныя загады, якія будуць паступаць ад гэтай зграі, вы ні ў якім разе не выконвайце, таму што вамі будуць пагарджаць, на вас з пагардай будзе глядзець не толькі народ Беларусі, на вас з пагардай будуць глядзець вашыя дзеці.

Бо тыя людзі, якія выконвалі загады гэтага чалавека, якія забівалі Захаранку, якія забівалі іншых палітыкаў, яны цяпер раскайваюцца, хаваюцца, хаваюць свае твары, але прыйдзе час і яны адкажуць за ўсё гэта.

Хіба за гэта ваявалі вашы дзяды, бацькі, якія стваралі гэтую краіну, будавалі гэтыя заводы, каб гэта ўсё належала гэтаму ашуканцу, ягонай групе? Таму цяпер тысячы людзей добраахвотна, без усялякіх каруселяў, пра якія ён кажа, выходзяць на плошчу і чакаюць пераменаў. Яны хочуць зменаў, яны хочуць каб гэты махляр сышоў, каб у краіне былі выбары, каб народ паводле Канстытуцыі меў магчымасць гэтую ўладу выбіраць.

Мікола Статкевіч пасля выхаду з турмы, калі ён сядзеў пасля 2010 года, усе сілы прыклаў для таго, каб былі змены ў краіне, і ягоная партыя цяпер прыкладае ўсе сілы, усё зробіць. Мы ўсё зробім, каб былі вернутыя выбары!

У Канстытуцыі напісана: народ з'яўляецца крыніцай улады. А ў нас гэтая крыніца ператварылася для аднаго чалавека, для гэтага махляра. Таму мы павінны спыніць гэтую гульню ў напарсткі. Яшчэ раз перадаю палымянае прывітанне ад Міколы Статкевіча ды пажаданні і віншаванні вам з гэтым святам, каб вы яго сустрэлі годна і прадаўжалі годны шлях вашых бацькоў і дзядоў.

Са святам!

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках