25 красавiка 2024, Чацвер, 1:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На беларускай мяжы ўтварыліся вялізныя чэргі

На беларускай мяжы ўтварыліся вялізныя чэргі
Иллюстрационное фото

Сітуацыя з пропускам грузавога аўтатранспарту застаецца напружанай.

Паводле звестак Дзяржпамежкамітэта на раніцу (08:00) пакуль не могуць выехаць з Беларусі блізу тысячы велікагрузаў, піша naviny.by.

Як звычайна, самыя доўгія чэргі назіраюцца на літоўскім адрэзку:

• «Каменны Лог» – больш за 430;

• «Беняконі» – больш за 180;

• «Прывалка» – больш за 190.

Не вельмі вялікія на гэтым фоне чэргі на латвійскім напрамку:

• «Грыгораўшчына» – больш за 80;

• «Урбаны» – больш за 20.

На польскім напрамку ёсць неістотныя праблемы толькі ў адным пункце пропуску:

• «Брузгі» – больш за 30.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках