16 красавiка 2024, aўторак, 23:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Швэйцарыі назвалі асноўныя крыніцы заражэння каранавірусам

У Швэйцарыі назвалі асноўныя крыніцы заражэння каранавірусам

Улады краіны мяркуюць, што адчынілі забаўляльныя ўстановы занадта рана

Асноўнымі крыніцамі заражэння каранавіруснай інфекцыяй з'яўляюцца начныя клубы, бары і рэстараны. Да такой высновы прыйшла Федэральная ўправа аховы здароўя Швэйцарыі ў выніку праведзенага даследавання, піша «Гардон» са спасылкай на выданне The Local.

Паводле ягоных звестак, 42% новых выпадкаў інфекавання ў Швэйцарыі звязаныя з наведваннем начных клубаў, 27% прыпадае на бары і рэстараны.

Даследаванне было праведзенае на фоне заяваў уладаў краіны пра тое, што начныя клубы пасля карантыну былі адчыненыя занадта рана.

Выданне піша, што 8 чэрвеня ў Швэйцарыі было дазволена адчыніць установы пры ўмове наведвання да 300 чалавек. У выніку ў краіне была зафіксаваная новая ўспышка COVID-19.

Некалькі кантонаў краіны скарацілі колькасць людзей, дапушчаных у начныя клубы, іншыя абмежаваліся нашэннем масак.

Да раніцы 2 жніўня каранавірусам у свеце заразілася 17 849 853 чалавекі, ахвярамі COVID-19 сталі 685 054 чалавекі, выздаравелі 10 553 585.

У Швэйцарыі COVID-19 зафіксаваны ў 35 412 чалавек, 1981 выпадак скончыўся смяротна.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках