24 красавiка 2024, Серада, 8:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Екацерынбургу ўсталявалі арт-аб'ект у памяць пра мітынгі супраць будаўніцтва храма

У Екацерынбургу ўсталявалі арт-аб'ект у памяць пра мітынгі супраць будаўніцтва храма

Але яго ўжо паспелі дэмантаваць.

Арт-аб'ект «Скажы гэта справай», які нагадвае ўпалы плот і які банк «Кропка» ўсталяваў у Екацерынбургу ў скверы ля Драмтэатра, дэмантавалі. Пра гэта паведамляе мясцовае выданне It's My City, піша TJournal.

Аперацыяй кіруе Сяргей Наўгародаў – былы супрацоўнік адміністрацыі Екацерынбурга і прыватны прадпрымальнік. Ён расказаў, што камаз належыць яму. Мэрыя Екацерынбурга не пракаментавала сітуацыю.

«Да аб'екта прыехалі нейкія людзі, спрабуюць гэтую канструкцыю прыбраць. На размяшчэнне канструкцыі ў нас ёсць усе дазволы ад гарадской адміністрацыі, дэмантаж незаконны. Паведаміла пра сітуацыю ў паліцыю» – сказала Аляксандра Прыткова, кіраўніца PR-службы банка «Кропка».

Паліцыянты прыбылі на месца, але адмовіліся спыняць дэмантаж. Яны заявілі, што Сяргей Наўгародаў паказаў ім дакументы, якія пацвярджаюць, што працы дэмантажу ўзгодненыя адміністрацыяй.

Прэс-сакратар кіраўніка Екацерынбурга Анатоль Карманаў заявіў It's My City, што арт-аб'ект дэмантавалі, паколькі ён псуе газон, а банк «выкарыстоўвае яго як кантэкставую рэкламу».

Прадстаўнікі «Кропкі» просяць паліцыянтаў спыніць дэмантаж. Але тым не вельмі хочацца гэта рабіць.

У траўні 2019 года жыхары Екацерынбурга зладзілі пратэсты ў абарону скверу, дзе ўлады планавалі пабудаваць храм Святой Кацярыны. На другі дзень актывісты разбурылі плот, якім была абгароджаная пляцоўка для будаўніцтва. Мітынгі прадаўжаліся цягам чатырох дзён.

У выніку Екацерынбургская дыяцэзія адмовілася ад будаўніцтва храма на тэрыторыі скверу. У кастрычніку мэрыя Екацерынбурга забараніла будаўніцтва ў скверы ля Драмтэатра і іншых парках горада.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках