25 красавiка 2024, Чацвер, 19:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як выглядаюць і колькі каштуюць самыя танныя «троечкі» Менска

9
Як выглядаюць і колькі каштуюць самыя танныя «троечкі» Менска

Кошты сталічнай нерухомасці яшчэ зніжаюцца.

Кошты кватэраў на другасным рынку ў Менску ўсё зніжаюцца, але яшчэ незразумела, як яны будуць паводзіць сябе ў больш аддаленай перспектыве. Таму прапануем зірнуць, як выглядаюць самыя танныя трохпакаёўкі з якім-ніякім рамонтам на сёння, куды можна засяліцца нават сям'ёй, піша tut.by.

На Ангарскай

На першым паверсе ў панэльнай пяціпавярхоўцы на вуліцы Ангарскай, 18/3, за 51,9 тысячы даляраў прадаецца кватэра плошчай 50 квадратных метраў. Плошча кухні – 6,1 метра.

Некалькі гадоў таму ў доме быў капітальны рамонт. У кухні і ваннай кафля на сценах. У кухні таксама новае пластыкавае акно. Металічная дзверы. За кватэрай замацаваны склеп. За адзін прыпынак – метро «Магілёўская».

У суседнім доме на Ангарскай

На першым паверсе ў панэльнай пяціпавярхоўцы на вуліцы Ангарскай, 18/1, за 52,9 тысячы даляраў прадаецца кватэра плошчай 50 квадратных метраў. Плошча кухні – 6,1 метра.

На вокнах шклопакеты ПВХ. На падлозе выкладзены ламінат. У санвузлах керамічная плітка.

У Серабранцы

На пятым паверсе ў панэльнай пяціпавярхоўцы на вуліцы Пляханава, 101, за 52,9 тысячы даляраў прадаецца кватэра плошчай 50 квадратных метраў. Плошча кухні – 6,15 метра.

Уваходныя металічныя дзверы. Два шклопакеты ПВХ у пакоях і адзін з дрэва ў кухні. Падлогавае пакрыццё ў жылых пакоях – дошка, калідоры і кухні – плітка. У санвузле – плітка.

Яшчэ раз у Серабранцы

На пятым паверсе ў панэльнай пяціпавярхоўцы на вуліцы Ракасоўскага, 96, за 55 тысячаў даляраў прадаецца кватэра плошчай 50 квадратных метраў. Плошча кухні – 6,15 метра.

Уваходныя металічная дзверы, шклопакеты. Падлогавае пакрыццё – ламінат, плітка. Ёсць шафа-купэ і склеп.

У раёне Чкалава

На першым паверсе ў панэльнай пяціпавярхоўцы на вуліцы Брылеўскай, 12, за 56,5 тысячы даляраў прадаецца кватэра плошчай 54 квадратныя метры. Плошча кухні – 6 метраў.

Касметычны рамонт у санвузле, ва ўсёй кватэры ўстаноўленыя шклопакеты, уваходныя металічная дзверы. Побач станцыя метро «Інстытут культуры».

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках