19 красавiка 2024, Пятніца, 0:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Агенцтва Moody's знізіла рэйтынг «Раснафты» Гуцырыева да пераддэфолтнага

Агенцтва Moody's знізіла рэйтынг «Раснафты» Гуцырыева да пераддэфолтнага

Верагоднасць дэфолту кампаніі ў банкаўскай завінавачанасці вырасла.

Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва Moody's панізіла карпаратыўны рэйтынг расейскай нафтавай кампаніі «РасНафта» да «Caa2» з «Caa1», прагноз у рэйтынгу негатыўны, гаворыцца ў прэс-рэлізе агенцтва, паведамляе tut.by.

Разам з тым агенцтва панізіла рэйтынг верагоднасці дэфолту кампаніі да «Caa3-PD» з «Caa1-PD».

Паніжэнне рэйтынгаў «Раснафты», на думку агенцтва, адлюстроўвае «значна ўзрослую верагоднасць дэфолту, уключаючы патэнцыйную рэструктурызацыю пазыкі, цягам наступных 12–18 месяцаў». Паніжэнне таксама адлюстроўвае чаканні Moody's, што адсотак вяртання пры дэфолце можа быць вышэйшым за 65%.

Агенцтва дадае, што негатыўны прагноз у рэйтынгу адлюстроўвае існую нявызначанасць у дачыненні да здольнасці «Раснафты» значна палепшыць сваю ліквіднасць, што яшчэ больш павялічвае верагоднасць дэфолту ў банкаўскай завінавачанасці, уключаючы патэнцыйную рэструктурызацыю пазыкі.

Moody's піша, што на стан канца 2019 года пазыкі «Раснафты» складаліся ў асноўным з крэдыту ад банка ВТБ, на які прыпала 92% пазыковага партфеля кампаніі. Кампанія павінна выплачваць непагашаную запазычанасць памерам 1,17 мільярда даляраў штоквартальнымі плацяжамі на агульную суму 91 мільён даляраў за год у 2020–2025 гадах і ажыццявіць канчатковы плацёж памерам 625 мільёнаў даляраў у 2026 годзе. У сакавіку «РасНафта» ў справаздачнасці паведамляла, што плануе правесці перамовы з асноўным крэдыторам кампаніі, ВТБ, пра рэструктурызацыю запазычанасці, адзначае ПРАЙМ.

Павышэнне рэйтынгаў «Раснафты» будзе залежаць ад істотнага паляпшэння кампаніяй ліквіднасці і кіравання ёю. Moody's пры гэтым можа панізіць рэйтынгі кампаніі, калі яна, напрыклад, не зможа палепшыць сваю ліквіднасць, павялічыўшы верагоднасць дэфолту ў сваіх пазыковых абавязальніцтвах, у тым ліку ў форме рэструктурызацыі пазыкі.

У сакавіку агенцтва Fitch знізіла рэйтынг «Раснафты» да пераддэфолтнага праз пагаршэнне ліквіднасці і слабое карпаратыўнае кіраванне. Аналітыкаў турбавалі нізкія кошты нафты і даручальніцтва кампаніі ў крэдытах, адзначала РБК.

«РасНафта» ўваходзіць у лік найбуйнейшых нафтавых кампаній у Расеі ў аб'ёмах здабычы. Сям'і Гуцырыева належыць 60% акцый «Руснафты», швэйцарскаму трэйдару Glencore – 25%.

У першым квартале 2020 года, калі Менск і Масква вялі спрэчку пра кошт нафты, толькі нафтавыя кампаніі групы «Сафмар» Гуцырыева змаглі падставіць плячо ўладам Беларусі і адгружалі сыравіну на НПЗ у Наваполацку і Мазыры.

У цяперашні час Міхаіл Гуцарыеў будуе ў Беларусі калійны камбінат, а ягоны сын Саід развівае ІТ-кампаніі і Парытэтбанк, які набыў некалькі месяцаў таму.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках