25 красавiка 2024, Чацвер, 16:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Брытанскія СМІ прадказалі хуткі канец Лукашэнкі

8
Брытанскія СМІ прадказалі хуткі канец Лукашэнкі

Рэакцыя грамадзянаў краіны не пакідае шанцаў дыктатару.

Лукашэнка здолеў утрымліваць уладу дзякуючы «выбухной сумесі папулізму, сацыялізму, рэпрэсій, расейскіх грошай і бясконцага цярпення Еўропы».

Такое меркаванне выказаў аўтар брытанскага часопіса The Economist (пераклад – rosbalt.ru), прадказаўшы, што будучыя прэзідэнцкія выбары стануць для Лукашэнкі адным з самых складаных момантаў.

Выданне адзначае, што «сумленных выбараў» у Беларусі не праводзілася з 1994 года.

У цяперашніх умовах правесці дэмакратычныя выбары не ўяўляецца магчымым, упэўненыя ў Брытаніі.

Пры гэтым асцярогі беларускіх уладаў павінен выклікаць не сам вынік выбараў, а рэакцыя грамадзянаў краіны. На Захадзе ўпэўненыя, што ў беларусаў назбіраўся недавер да Лукашэнкі праз ягонае «нядбалае стаўленне» да каранавірусу і шматгадовую адсутнасць змяненняў на палітычнай арэне.

Паказваюць брытанцы і на напружанне ў стасунках паміж Расеяй і Беларуссю, якое таксама можа згуляць супраць Лукашэнкі. Выданне не выключае, што прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін надумаў адхіліцца ад сітуацыі і дазволіць беларускаму кіраўніку «самастойна разбурыць уласную кар'еру».

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках