25 красавiка 2024, Чацвер, 3:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы знайшлі новы від жывёл

1
Навукоўцы знайшлі новы від жывёл

Іх знайшлі ў трапічных лясах Мадагаскара.

Група даследнікаў выявіла ў трапічных лясах паўночна-ўсходняга Мадагаскара новы від мышынага лемура. Памеры звярка не перавышаюць 26 см, паведамляе «Апостроф» са спасылкай на sci-news.com.

На думку французскіх даследнікаў, а таксама іх калег з Нямеччыны, ЗША, Партугаліі і Мадагаскара, гэты від знаходзіцца пад пагрозай знікнення праз высяканне лясоў.

Навуцы вядомыя больш за 100 відаў лемураў, якія складаюць блізу адна пятая ўсіх жывых прыматаў на Зямлі. Сярод найбольш распаўсюджаных лемураў - мышыныя лемуры - дробныя, усёедныя начныя прыматы роду Microcebus. Гэтыя істоты можна знайсці ва ўсіх рэгіёнах Мадагаскара, дзе ёсць лясы.

У мышыных лемураў агульная даўжыня галавы, цела і хваста звычайна меншая за 27 см, што робіць іх самымі маленькімі з прыматаў. Першыя два віды былі адкрытыя амаль тры дзясяцігоддзі таму, а цяпер гэты род уключае 25 відаў, у асноўным дыягнаставаных на падставе звестак ДНК.

Новы від лемураў быў названы мышыным лемурам Ёны (Microcebus jonahi) у гонар прыматолага прафесара Ёны Ратсімбазафі, які прысвяціў жыццё працы ў захаванні лемураў на родным востраве Мадагаскар.

Новаадкрыты від - адзін з самых маленькіх прыматаў у свеце - яго маса складае ўсяго 60 грамаў. Яны пакрытыя густым і шчыльным рудавата-карычняватым мехам, ніжні бок цела святлейшы за верхні. Паміж самцамі і самкамі няма значных вонкавых адрозненняў. Ад самога падобнага віду, мышынага лемура Макартура (Microcebus macarthurii), мышыны лемур Ёны адрозніваецца больш доўгім целам у спалучэнні з больш кароткім хвастом, шырокімі вушамі і кароткай галавой.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках