25 красавiка 2024, Чацвер, 11:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З пачатку года даляр вырас ужо на 16%

1
З пачатку года даляр вырас ужо на 16%

Беларускі рубель абясцэньваецца.

Амерыканская валюта дадала 15,99% (з 2,1134 да 2,4514 рубля) за сем месяцаў гэтага года.

Як сведчыць праведзены БелаПАН маніторынг каціровак, якія выстаўляюцца галаўнымі аддзяленнямі банкаў, у студзені даляр падаражэў на 1,29% (да 2,1406 рубля), у лютым - на 4,74% (да 2,2421), у сакавіку - на 15,69% (да 2,5939), у красавіку патаннеў на 6,38% (да 2,4284), у траўні - на 0,80% (да 2,4089), у чэрвені - падаражэў на 0,51% (да 2,4211), у ліпені - на 1,25%.

Сярэдні курс куплі павялічыўся за апошні месяц на 1,13% (з 2,4095 да 2,4368 рубля), продажу - на 1,37% (з 2,4326 да 2,4660).

Біржавы курс даляра падвысіўся за студзень на 1,64% (з 2,1036 да 2,1380 рубля), за люты - на 4,73% (да 2,2391), за сакавік - на 15,47% (да 2, 5856), за красавік - знізіўся на 6,63% (да 2,4143), за травень - на 0,18% (да 2,4100), за чэрвень - павялічыўся на 0,10% (да 2,4123), за ліпень - на 1,04% (да 2,4375), з пачатку года - на 15,87%.

У студзені-ліпені 2019 года сярэдні наяўны курс даляра зменшыўся на 6,44% (у ліпені - на 0,44%), за год - на 2,74%. У 2018 годзе амерыканская валюта падаражэла на 9,09%, у 2017-м - на 1,62%, у 2016-м - на 4,69%, у 2015-м - на 33,37%, у 2014-м - на 46,73%, у 2013-м - на 10,88%.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках