20 красавiка 2024, Субота, 1:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Надзвычайны камітэт САЗ ацаніў сітуацыю праз паўгода пасля ўспышкі COVID-19 у Кітаі

1
Надзвычайны камітэт САЗ ацаніў сітуацыю праз паўгода пасля ўспышкі COVID-19 у Кітаі

Пандэмія была абвешчаная ў пачатку сакавіка, калі вірус стаў хутка распаўсюджвацца ў Еўропе.

Пандэмія каранавіруснай інфекцыі можа прыняць «зацяжны» характар, а яе эфекты могуць адчувацца цягам найбліжэйшых дзясяцігоддзяў, заявіў кіраўнік Сусветнай арганізацыі аховы здароўя Тэдрас Гебрэесус, паведамляе svoboda.org.

Надзвычайны камітэт САЗ сабраўся 1 жніўня, каб ацаніць сітуацыю праз шэсць месяцаў пасля таго, як успышка каранавіруснай інфекцыі ў Кітаі была абвешчаная міжнароднай надзвычайнай сітуацыяй у сферы аховы здароўя. Гэта адбылося ў канцы студзеня. Шэраг экспэртаў і палітыкаў - у тым ліку прэзідэнт ЗША Дональд Трамп - крытыкавалі САЗ за занадта павольную, на іх думку, рэакцыю на развіццё эпідэміі. Кіраўнік САЗ у суботу заявіў, што надзвычайная сітуацыя была абвешчаная ў момант, калі за межамі Кітая не памёр яшчэ ніводзін чалавек.

Цяпер колькасць ахвяр, паводле падлікаў інстытута Джонса Хопкінса, ва ўсім свеце перавысіла 680 тысяч, а колькасць інфікаваных набліжаецца да 18 мільёнаў. Пандэмія была абвешчаная ў пачатку сакавіка, калі вірус стаў хутка распаўсюджвацца ў Еўропе.

Карантынныя захады, уведзеныя ў большасці краін свету ў сакавіку, у траўні – чэрвені, былі моцна аслабленыя пасля некаторага запаволення росту колькасці новых інфікаваных. У шэрагу краін, аднак, каранавірус апошнім часам пачаў зноў хутка распаўсюджвацца. Вяртаюцца і абмежаванні. У Мельбурне - другім у колькасці насельніцтва горадзе Аўстраліі - людзям без уважлівых прычын забаранілі выходзіць з дому з 8 вечара да 5-й раніцы. Такі рэжым павінен прадоўжыцца шэсць тыдняў. Шэраг абмежаванняў быў зноў уведзены на гэтым тыдні ў некаторых рэгіёнах Гішпаніі і Вялікай Брытаніі.

Эканомікі ЗША і Еўропы ў другім квартале перажылі рэкорднае падзенне - як правіла, больш за 10 адсоткаў ВУП у дачыненні да першага кварталу і яшчэ больш - да папярэдняга года.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках