25 красавiка 2024, Чацвер, 10:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экспэрт: Існуе імавернасць узнікнення ажыятажнага попыту на валюту

1
Экспэрт: Існуе імавернасць узнікнення ажыятажнага попыту на валюту

Прагноз курсу рубля на наступны тыдзень.

Курс далаяра на БВФБ можа павялічыцца яшчэ прыкладна на 2% ці нават больш за два адсоткі, прычым існуе імавернасць узнікнення ажыятажнага попыту на валюту. Ужо ў панядзелак 3 жніўня магчымы скачок курсу прыкладна на 1%, піша экспэрт Уладзімір Тарасаў для belrynok.by.

Чаканая нечаканасць, гэта скачок курсу даляра на БВФБ на мінулым тыдні ўсё ж адбыўся: сярэднеўзважаны курс амерыканскай валюты вырас на 2% і дасягнуў 31 ліпеня 3,4375 рубля.

Сярэднеўзважаны курс еўра не менш нечакана падскочыў на 4,6% і падняўся да гістарычнага максімуму 2,899 рубля. Гэта было выклікана падзеннем курсу даляра супраць еўра на рынку форэкс.

Расейскай валюце на мінулым тыдні дасталася яшчэ больш, чым беларускай, і сярэднеўзважаны курс расейскага рубля на БВФБ за тыдзень апусціўся на 0,7% - да 3,3156 беларускага рубля за 100 расейскіх. Паслабленне расейскага рубля ў Маскве стала адной з прычын падзення курсу беларускага рубля супраць даляра і еўра.

Але асноўная прычына была ўнутранай: значнае перавышэнне попыту на валюту на БВФБ над яе прапановай. На гэта паказвае рост кошту валютнага кошыка з даляра, еўра і расейскага рубля на мінулым тыдні на 1,1%. Сума таргоў замежнымі валютамі на БВФБ у сярэднім за дзень склала 94 млн рублёў супраць 107,4 млн рублёў на папярэднім тыдні.

Найбліжэйшыя дні можна чакаць, што сітуацыя пагоршыцца ў яшчэ большай ступені, што прывядзе да новага росту попыту на замежную валюту з боку як фізічных, так і юрыдычных асоб.

Прагноз курсу даляра ў дачыненні да беларускага рубля

Калі прагнозы спраўдзяцца, то курс даляра на БВФБ за першы тыдзень жніўня вырасце яшчэ прыкладна на 2%. Але вялікая імавернасць, што сітуацыя будзе яшчэ горшай, і курс даляра падымецца ў большай ступені.

Сітуацыя на валютных рынках цяпер для прагнозаў няважная, бо дынаміка курсаў еўра на форэкс, даляра на Маскоўскай біржы, і нават рубля на БВФБ шмат у чым залежыць ад чыннікаў, пра якія практычна няма інфармацыі, і якія складана ацаніць: ад настрояў удзельнікаў рынка.

Прагноз на панядзелак 3 жніўня

У другой палове пятніцы 31 ліпеня курс амерыканскай валюты на Маскоўскай біржы вырас прыкладна на 0,7% і дасягнуў 74,42 рубля за даляр.

А курс еўра на рынку форэкс за той жа час знізіўся прыкладна на 1% - да 1,1779 даляра за еўра.

У сувязі з гэтым на адкрыцці таргоў валютамі на БВФБ у панядзелак 3 жніўня можна чакаць скачка курсу даляра на велічыню блізу 1%.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках