19 красавiка 2024, Пятніца, 20:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прадстаўнік Дзярждумы пра Лукашэнку: Ён стаў нахлебнікам, практычна паразітам

39
Прадстаўнік Дзярждумы пра Лукашэнку: Ён стаў нахлебнікам, практычна паразітам
КАНСТАНЦІН ЗАТУЛІН

Затулін мяркуе, што расейскага амбасадара ў Беларусі варта адклікаць у РФ.

Першы намеснік старшыні камітэта Дзярждумы Расеі ў справах СНД, еўразійскай «інтэграцыі» і сувязях з суайчыннікамі Канстанцін Затулін назваў правакацыяй затрыманне 33 расейцаў у Беларусі.

Як паведамляе «Радыё Свабода», пра гэта палітык заявіў у інтэрв'ю радыёстанцыі «Говорит Москва».

«Ён (Аляксандр Лукашэнка, - заўв.) стаў нахлебнікам, амаль паразітам на расейска-беларускіх дачыненнях, шантажыстам, і ў гэтай сітуацыі ён дакаціўся да правакацыі з затрыманнем расейцаў».

Канстанцін Затулін мяркуе, што расейскага амбасадара ў Беларусі варта адклікаць у Расею для кансультацый.

Напісаць каментар 39

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках