20 красавiка 2024, Субота, 3:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Браславе на пікет у падтрымку кандыдатаў пратэсту прыйшло больш за 700 чалавек

1
У Браславе на пікет у падтрымку кандыдатаў пратэсту прыйшло больш за 700 чалавек
ФОТА: «БЕЛСАТ»

Людзі хочуць перамен.

На мітынг у падтрымку кандыдаткі ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай у Браславе сабраліся больш за сямсот чалавек. Улады далі пляцоўку, дзе зазвычай праходзяць фэсты «Viva Braslau». Праўда, не паднялі даху над сцэнай, таму выступоўцы прамаўляюць побач з ёй, перадае «Белсат».

Спачатку вядоўца павіншаваў дэсантнікаў са святам. Мітынг пачала давераная асоба Святланы Ціханоўскай Алена Радзькова. Яна спытала, хто мае заробак 500 даляраў. Узнятых рук амаль няма, былі чутныя толькі абураныя галасы. Далей сустрэча працягвалася ў фармаце вольнага мікрафона. Перыядычна гучала песня ў выкананні Ціханоўскага «Муры».

ФОТА: «БЕЛСАТ»
ФОТА: «БЕЛСАТ»

Шмат хто прыйшоў з бел-чырвона-белымі сцягамі. Адзін з выступоўцаў, пенсіянер, сказаў, што ў Браславе няма працы, таму тут так шмат міліцыі. Маўляў, маладым хлопцам няма куды пайсці. Мітынг сустракае гэта агульным смехам.

Вядоўцы заклікалі не ісці на датэрміновае галасаванне. Вельмі шмат людзей захацелі выказацца, усе атрымалі слова. Мітынг пачаўся а 15-й гадзіне і скончыўся а 17:00. Мітынг завяршыўся скандаваннем «Жыве Беларусь!» Усё прайшло ў спакойнай атмасфэры.

ФОТА: «БЕЛСАТ»
ФОТА: «БЕЛСАТ»
Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках