23 красавiка 2024, aўторак, 16:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шумім яшчэ гучней!

Шумім яшчэ гучней!

Толькі так муры разбурацца.

У Беларусі дзясяткі тысяч чалавек выходзяць на акцыі ў падтрымку перамен. У гэты ж час працягваецца Флэш-моб салідарнасці а 19:00 у розных формах: людзі шумяць на балконах, вывешваюць бел-чырвона-белыя сцягі, гучна ўключаюць музыку, ладзяць вела- і аўтапрабегі. У акцыях удзельнічаюць беларусы рознага веку.

Яны выходзяць на двор і проста шпацыруюць па сваёй мясціне. Запрашаюць сяброў, сваякоў, суседзяў рабіць тое ж самае.

Такім чынам беларусы выяўляюць салідарнасць з палітычнымі вязнямі і прыхільнікамі перамен. Працягваецца і хваля міжнароднай салідарнасці.

19:00 Шабаны не перастаюць здзіўляць.

- У нас пад акном ужо збіраюцца нават людзі са сцягамі, як толькі мы ўключаем музыку. Натхняе мацней, чым калі-небудзь. Будзем старацца яшчэ, - дзеляцца ўдзельнікі флэш-мобу.

19:00 Рэчыца. У флэш-мобе ўдзельнічае ўся сям'я.

19:00 Аўтапрабег ў Мар'інай Горцы, музыка з вокнаў Гомеля.

- Нас усё больш і больш, - дзеліцца ўдзельнік Флэш-мобу.- Трэба яшчэ мацней, каб музыка скаланала муры ва ўсёй Беларусі.

19:00 Пікет салідарнасці з Беларуссю адбыўся ў Сакрамэнце.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках