19 красавiка 2024, Пятніца, 11:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прагноз Bloomberg: Якія краіны могуць першымі атрымаць вакцыну ад каранавірусу

1
Прагноз Bloomberg: Якія краіны могуць першымі атрымаць вакцыну ад каранавірусу

Міжнародныя групы і шэраг краін абяцаюць зрабіць вакцыны даступнымі для ўсіх.

Заможныя краіны ўжо замовілі больш за мільярд доз каранавірусных вакцын, што выклікае асцярогу, што астатні свет будзе стаяць па іх у чарзе. Пра гэта піша Bloomberg (пераклад - «Апостраф»).

Сярод апошніх такіх угод - замовы ЗША і Вялікабрытаніі на пастаўкі ад Sanofi і партнёра GlaxoSmithKline Plc, а таксама яшчэ адзін кантракт паміж Японіяй і Pfizer Inc. Еўрапейскі звяз таксама выяўляў рупеск у атрыманні вакцын задоўга да таго, як стане вядома, ці будуць яны наогул дзейнічаць.

Хоць міжнародныя групы і шэраг краін абяцаюць зрабіць вакцыны даступнымі для ўсіх, попыт на іх у свеце, дзе жыве блізу 7,8 мільярда чалавек, будзе неймаверным.

Небяспека таго, што больш багатыя краіны будуць манапалізаваць пастаўкі, як гэта было ў 2009 годзе ў перыяд пандэміі свінога грыпу, выклікае ўстурбаванасць сярод бедных краін.

Паводле звестак лонданскай аналітычнай кампаніі Airfinity, ЗША, Вялікая Брытанія, Еўрапейскі звяз і Японія на сённяшні дзень атрымалі блізу 1,3 мільярда доз патэнцыйных прышчэпак супраць Covid. Атрыманне дадатковых паставак і ажыццяўленне незакончаных угод дададуць да гэтай сумы больш за 1,5 мільярда доз.

"Нават калі вы маеце вельмі аптымістычную ацэнку навуковага прагрэсу, вакцын для ўсяго свету ўсё яшчэ недастаткова", - кажа Расмус Бех Гансэн, генеральны дырэктар Airfinity.

Таксама, паводле ягоных слоў, важна ўлічваць, што большасць вакцын будзе прадугледжваць увядзенне дзвюх доз.

Лідэры сярод распрацоўнікаў вакцын супраць каранавірусу, такія як Оксфардскі ўніверсітэт і партнёр AstraZeneca Plc, ужо знаходзяцца на заключным этапе даследаванняў, што дае надзею на тое, што зброя для барацьбы з Covid неўзабаве будзе даступная.

Аднак ім трэба будзе давесці, што іхнія прэпараты дзейсныя, атрымаць ухваленне і павялічыць вытворчасць. Паводле прагнозаў Airfinity сусветныя пастаўкі могуць не дасягнуць 1 мільярда доз да першага квартала 2022 года.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках