19 красавiка 2024, Пятніца, 2:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Якім будзе надвор'е на наступным тыдні

2
Якім будзе надвор'е на наступным тыдні

Дакладны прагноз ад сіноптыкаў.

Спякоты ці значнага пахаладання не чакаецца: крыху пацяплее, тэмпература будзе ў межах нормы. Пра гэта паведамляе СТВ са спасылкай на начальніцу аддзела кароткатэрміновых прагнозаў надвор'я Рэспубліканскага цэнтра гідраметэаралогіі (Белгідрамета) Марыну Грыцкевіч.

Паводле ейных слоў, у панядзелак надвор'е яшчэ будзе вызначаць вобласць падвышанага атмасфернага ціску, ападкаў не прагназуецца. У сярэдзіне тыдня атмасферны ціск пачне зніжацца, у асобных раёнах чакаюцца кароткачасовыя дажджы, месцамі - з навальніцамі.

У нізінах і каля вадаёмаў магчымы туманы. Удзень будзе блізу + 22-27 градусаў цяпла, на поўдні краіны - да +29. У панядзелак уначы яшчэ будзе даволі халаднавата - + 7-14 градусаў, пазней паветра прагрэецца да +9-15 градусаў.

У Менску ў панядзелак будзе да +22 градусаў, у аўторак - да +25, у сераду - да +20, у чацвер - да +24, у пятніцу - да +26.

У Берасці ў панядзелак будзе да +26 градусаў, у аўторак - да +21, у сераду - да +23, у чацвер - да +24, у пятніцу - да +30.

У Гародні ў панядзелак будзе да +24 градусаў, у аўторак - да +17, у сераду - да +22, у чацвер - да +24, у пятніцу - да +28.

У Віцебску ў панядзелак будзе да +22 градусаў, у аўторак - да +23, у сераду - да +22, у чацвер - да +23, у пятніцу - да +25.

У Магілёве ў панядзелак будзе да +21 градуса, у аўторак - да +24, у сераду - да +25, у чацвер і пятніцу - да +24.

У Гомелі ў панядзелак будзе да +21 градусаў, у аўторак і сераду - да +23, у чацвер - да +27, у пятніцу - да +20.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках