20 красавiка 2024, Субота, 4:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Запрашаем усю Беларусь у сталіцу

14
Запрашаем усю Беларусь у сталіцу

Усе ў Менск!

«Сёння мы размаўлялі з прадстаўнікамі страйкамаў, з прадстаўнікамі рабочых, якія страйкуюць не толькі ў Менску, але і ў іншых гарадах, - заявіў на мітынгу на плошчы Незалежнасці ў Менску каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Яўген Афнагель. - Памятаеце марш волі на выходных? Памятаеце колькі людзей было?

Давайце паўторым на гэтых выходных.

Але не проста паўторым. Нас павінна быць яшчэ больш. Улада бярэцца ў сталіцы. Улада бярэцца ў Менску. Запрашаем усіх у Менск. Запрашаем усю Беларусь у сталіцу ў гэтыя выходныя.

Мы прапануем правесці «Марш на Менск». З усіх гарадоў, дзе ідуць страйкі, дзе ідуць пратэсты. На гэтых выходных давайце збіраемся разам. На аўтамабілях, пешшу, на цягніках, на маршрутках, любымі спосабамі - прыязджайце ў Менск. Нас павінна быць вельмі шмат. Мы павінны паказаць гэтай уладзе яе месца. На гэтых выодных - усе разам!

Людзі, якія сабраліся, падтрымалі прапанову і гучныя пачалі скандаваць «Усе - у Менск!».

Нагадаем, «Баста!» і іншыя незалежныя тэлеграм-каналы звярнуліся да беларусаў і апублікавалі план дзеянняў на 20 жніўня:

– Сябры, улады пакуль не выканалі ні аднаго нашага патрабавання. Таму мы прадаўжаем ціснуць на таракана кожны дзень, не спыняючыся.

– падтрымліваем забаставалых працоўных па ўсіх гарадах, прыходзім да прахадных заводаў, да будынкаў прадпрыемстваў і арганізацый.

– вечарам а 19-й збіраемся ў цэнтры гарадоў (а ў Менску – на плошчы Незалежнасці) і гучна агучваем нашы патрабаванні, галоўнае з якіх – неадкладная адстаўка Сашы-таракана.

– эканамічны байкот: не аплачваем камунальныя плацяжы, забіраем уклады з банкаў.

Кожны дзень – да перамогі!

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках