29 сакавiка 2024, Пятніца, 7:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Юры Хашчавацкі: Супраціўляйцеся!

46
Юры Хашчавацкі: Супраціўляйцеся!
Юры Хашчавацкі

Галоўнае патрабаванне - адстаўка Лукашэнкі.

Пра гэта ў інтэрв'ю Charter97.org заявіў вядомы кінарэжысёр і грамадскі дзеяч Юрый Хашчавацкі.

- Як вы ацэньваеце тое, што адбываецца ў Беларусі?

- Прыкладна гэтак жа як і пераважная большасць беларусаў. Гэта абсалютнае бязмежжа, абсалютнае беззаконне, абсалютная подласць у дачыненні да людзей. Інакш гэта расцэньваць немагчыма. Таму адзіны спосаб - супрацьстаяць гэтаму, інакш мы чорт ведае да чаго дакоцімся.

Беларусь знаходзіцца на ростанях. Калі цяпер здацца Лукашэнку ці сілавікам, то пачнецца зусім павальнае знішчэнне людзей. Заціск абсалютны. Я думаю тут дарэчныя паралелі з 1937 годам, таму што дыктатару інакш не выжыць.

Ён зразумеў самае страшнае для сябе, што яго ўсе абсалютна ненавідзяць. І цяпер спрабуе сябе зацвердзіць ужо не як народнага ўлюбёнца, якім ён сябе сцвярджаў усе гэтыя 26 гадоў. Цяпер ён будзе бацькам Дзювалье, бацькам Докам. Ён цяпер будзе ператвараць Беларусь у Гаіці.

Ужо намеціліся тэндэнцыі што будзе далей, я папярэджваў, што ён пачне здаваць Беларусь Расеі. З'яўленне расейскіх штрэйкбрэхераў на тэлевізіі - гэта першыя ластаўкі. Ідуць размовы пра тое, што і расейскія аўтаматчыкі дзесьці ўжо мільганулі, але я пра гэта не ведаю, таму сцвярджаць не бяруся. Калі сёння не выстаяць, калі сёння адступіць, то скончыцца гэта вельмі сумна. Скончыцца гэта тым, што ён прадасць нас усіх. Спачатку будзе тыранія, паб’е, скатуе, а потым здасць.

- Што нам усім рабіць у гэтай сітуацыі?

- Адзіны наш выхад - супраціўляцца, змагацца і як казалі раней: «сеў на ровар - круці педалі, інакш упадзеш». Тое ж самае я магу сказаць нашаму руху, рабочым, моладзі, якая выходзіць на мітынгі. Хлопцы, трэба яшчэ крыху пацярпець. За 12 дзён такія пераўтварэнні ў краіне не робяцца.

Неабходна трываць і змагацца, змагацца і цярпець. Вось адзіны наш выхад. Як гэта рабіць? Па-першае, я рэкамендую ўсім звярнуць увагу на нацыянальны страйкавы камітэт Аляксандра Ярашука, ён на сённяшні дзень самы асноўны, самы галоўны і самы дзейсны пункт куды можна прыкласці ўсе намаганні, і якога больш за ўсё баяцца ўлады.

Таксама грамадзянскае непадпарадкаванне, мірнае непадпарадкаванне. Забраць усе ашчаджанні з банкаў, перш за ўсё, не супрацоўнічаць з уладамі, выходзіць на забастоўкі і супраціўляцца. Запэўніваю вас, яны доўга не працягнуць. Вось што трэба рабіць.

І самае галоўнае - не баяцца! Таму што калі мы пачнём абмяжоўвацца палавіннымі мерамі, калі мы будзем бляяць пра дыялог, калі мы будзем казаць не «мы патрабуем», а «мы просім», калі мы пачнём гаварыць, што мы гатовыя на шосты тэрмін Лукашэнку дазволіць абірацца - то нас з'ядуць.

У нас ёсць патрабаванні, якія агучвалі большасць прафесійных калектываў, калектываў культуры, калектываў прамысловасці, заводаў, фабрык і гэтак далей. Усе гэтыя патрабаванні сфармуляваны даўным-даўно і мы павінны іх падтрымліваць.

Па-першае, вызваленне ўсіх палітычных зняволеных і пакаранне ўсіх тых, хто давёў краіну да гэтага садызму і здзекаў. Па-другое, адстаўка Лукашэнкі. Ён, нават у маральным сэнсе, ужо не мае права называцца прэзідэнтам. Гэта цалкам відавочна, таму што на яго загад адбываліся ўсе гэтыя злачынныя дзеянні.

І трэцяе - прызначэнне новых выбараў. Вось гэтыя простыя патрабаванні, якія неабходна сёння выстаўляць і не адступаць. Збірацца з рабочымі, салідарызавацца адзін з адным - вось гэта адзіны шлях, іншага няма.

- Як вы ацэньваеце працу новастворанай Каардынацыйнай рады?

- Нельга даць сябе падмануць. Вось я чую сёння, што Каардынацыйная рада прымае рэзалюцыю, у якой гаворыцца пра тое, што будуць новыя выбары, у якіх будзе ўдзельнічаць Лукашэнка, толькі з іншым Цэнтрвыбаркамам і пад міжнародным назіраннем.

Я адразу вам скажу, што я быў супраць гэтай рэзалюцыі і я галасаваў супраць яе. Таму што я ўважаю яе абсалютна падрыхтаванай для таго, каб нас чарговым разам падманулі. Я прадказваю, што будзе. Замест Ярмошынай будзе чарговая Дэрмошына, Лукашэнка яе прызначыць, пасля чаго правядзе дакладна такія ж фальсіфікаваныя выбары пры міжнародным назіранні. Будуць назіральнікі з СНД, з Казахстана, з Кыргызстана, з Туркменістана, з Азербайджана, можа з Паўночнай Карэі будуць, і Аляксандр Рыгоравіч атрымае на гэтых выбарах не 80%, а 90. Вось што было б. Хоць ён і на гэта не пойдзе.

Але, я паўтараю, чаму я галасаваў супраць такой рэзалюцыі. Таму што галоўнае патрабаванне - адстаўка Лукашэнкі. Калі мы гэтыя патрабаванні будзем здымаць, то мы ў выніку развалімся. Я думаю, што цяпер кожны беларус павінен праявіць цвёрдасць у дачыненні да таго, што адбываецца.

Напісаць каментар 46

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках