24 красавiка 2024, Серада, 8:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Такога мітынгу ў Бярозе не памятаюць нават старажылы

5
Такога мітынгу ў Бярозе не памятаюць нават старажылы

Пару тысяч чалавек прыйшлі на мітынг у падтрымку Святланы Ціханоўскай у Бярозе.

Нават самыя старыя актывісты мясцовай апазіцыі не могуць узгадаць такога вялікага мітынгу альтэрнатыўных кандыдатаў у гэтым горадзе.

Пра гэта "Першаму Рэгіёну" падчас трансляцыі распавёў ветэран БНФ Анатоль Сахаруша - такіх мітынгаў у Бярозе не было нават у 90-я.

Складана ацаніць дакладную колькасць людзей, магчыма лічбу назавуць арганізатары, людзі казалі прыкладна пра дзве тысячы чалавек у пік акцыі.

Людзі чакалі саму Святлану Ціханоўскую, у апошнія два дні хадзілі супярэчлівыя чуткі пра тое, што яна можа прыехаць. Перад акцыяй актывісты распавялі "Першаму Рэгіёну", што кандыдатка ў прэзідэнты прыбудзе ў Бярозу па шляху з Берасця прыкладна а 18:30. Людзі чакалі, разаграваючыся прамовамі іншых выступоўцаў. Але ў выніку да мікрафону прыйшла давераная асоба Святланы Ціханоўскай Зінаіда Міхнюк і на гучнай сувязі праз тэлефон да людзей звярнулася кандыдатка, якая патлумачыла, што заехаць не зможа, і на тое ёсць прычыны - асцярога правакацый, пра якія яе хтосьці папярэдзіў.

У канцы звароту да людзей Святлана Ціханоўская паабяцала ў выпадку абрання прэзідэнткай першым горадам наведаць менавіта Бярозу. Многія людзі яе прабачэнні сустрэлі авацыямі. Так ці інакш, пасля выступу Ціханоўскай праз тэлефон многія мітынгоўцы пачалі сыходзіць.

Агулам, якіх-небудзь правакацый ў Бярозе заўважана не было, перыметр мітынгу быў абгароджаны, на ўваходзе міліцыя правярала торбы, у тое, што адбываецца супрацоўнікі не ўмешваліся.

Рэчы былі на розныя палітычныя тэмы, некалькі разоў згадалі палітвязняў, скандавалі "Свабоду!" блогеру з Бярозы Аляксандру Кабанаву, які знаходзіцца ў СІЗА. Былі людзі з партрэтамі палітвязняў Сяргея Ціханоўскага і Паўла Севярынца.

Шмат было моцных хлопцаў у цяльняшках і блакітных берэтах - дэсантнікі прыйшлі на мітынг са сцягамі свайго войска. 2 жніўня - 90-годдзе адзначаюць ПДВ. Салідарнасць часта праяўлялі аўтамабілісты, якія сігналілі, праязджаючы побач з мітынгам - гэта цэнтральная вуліца горада. Хоць і былі нараканні на тое, што пляцоўка была замалая.

Людзі стаялі ланцужком, назіраючы за тым, што адбываецца, нават праз дарогу. А ў доме насупраць нібы ў віп-ложах назіралі за тым, што адбываецца жыхары са сваіх балконаў. Хтосьці нават вывесіў бел-чырвона-белы сцяг.

Варта адзначыць, што ў Бярозе было шмат і гасцей з суседніх гарадоў - Пружанаў, Івацэвічаў, Драгічына, Кобрына.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках