19 красавiка 2024, Пятніца, 15:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польшча наклала на «Газпрам» максімальны штраф за «Паўночны струмень-2»

4
Польшча наклала на «Газпрам» максімальны штраф за «Паўночны струмень-2»

Прычынай стала адмова «Газпрама» падаць запытаныя звесткі наконт кантрактаў.

Управа для абароны канкурэнцыі і абароны правоў спажыўцоў Польшчы (UOKiK, Urząd Ochrony Konkurencji i Konsumentów) аштрафавала «Газпрам» на 213 млн злотых, што эквівалентна €50 млн, гаворыцца ў паведамленні антыманапольнага ведамства Польшчы, піша РБК.

Прычынай для накладання такога буйнага штрафу стала адмова «Газпрама» прадставіць UOKiK запытаныя рэгулятарам звесткі аб кантрактах, укладзеных яго «дачкой» Nord Stream-2 з еўрапейскімі кампаніямі, якія фінансуюць будаўніцтва газаправода «Паўночны струмень-2». У лістападзе 2019 года «за ўпартую і неабгрунтаваную адмову» падаць запытаныя дакументы наконт удзелу ў праекце будаўніцтва газаправода «Паўночны струмень-2» на 172 млн злотых была аштрафаваная французская кампанія Engie. Тады ў UOKiK назвалі штраф самым вялікім у сваёй гісторыі, аднак ад «Газпрама» запатрабавалі выплаты нават большай сумы.

«Нягледзячы на юрыдычны абавязак супрацоўнічаць са старшынём UOKiK, кампанія не дала патрэбную інфармацыю, таксама пасля распачынання ў траўні справы ў сувязі з адсутнасцю супрацоўніцтва, якое павінна было стаць для кампаніі папераджальным сігналам. На мой погляд, гэта было наўмыснае дзеянне, мэтай якога было перашкодзіць правядзенню разбору. У сувязі з гэтым было прынятая пастанова накласці на «Газпрам» штраф сумай амаль 213 мільёнаў злотых. Гэта максімальная санкцыя, прадугледжаная заканадаўствам за нявыдачу інфармацыі на патрабаванні старшыні UOKiK, што эквівалентна €50 млн», - заявіў кіраўнік UOKiK Томаш Хрустны.

У паведамленні UOKiK адзначаецца, што «Газпрам» зусім не збіраўся перадаваць Польшчы запытаныя дамовы на перадачу, размеркаванне, продаж, пастаўку і захоўванне газу. За доказ гэтага польскі рэгулятар разглядае той факт, што «Газпрам» не звяртаўся па зварот на перадачу адпаведнай інфармацыі ў Мінэнэрга Расеі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках