20 красавiка 2024, Субота, 2:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Анжаліка Агурбаш падтрымала беларусаў, якія хочуць перамен

25
Анжаліка Агурбаш падтрымала беларусаў, якія хочуць перамен
Анжаліка Агурбаш

Спявачка выказала салідарнасць у сацыяльных сетках.

"Міс Беларусь - 1988" і прадстаўніца Беларусі на "Еўравізіі-2005" Анжаліка Агурбаш падтрымала беларусаў, якія хочуць перамен. Спявачка размясціла ў stories фатаграфію, на якой паказвае жэст перамогі, мужчына побач з ёй трымае кулак - знак кандыдаткі ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай. Абодва ўбраныя ў адзенне з палосамі белага і чырвонага колераў, паведамляе "Еўрарадыё".

У нас ёсць падазрэнне, што бел-чырвона-белы сцяг стаў улюбёны для Анжалікі Агурбаш у 1991 годзе, калі спявачка, якая тады яшчэ была Лікай Ялінскай, выканала песню "Наўздагон" на словы Леаніда Пранчака. Яна спявала пра тое, што мы самі выбралі нялёгкі шлях, "горда падымаючы бел-чырвона-белы сцяг".

З інфармацыі журналістаў, у 2005 годзе Агурбаш прывезла цэлы аўтобус з бел-чырвона-белымі сцягамі на "Еўравізію" ў Кіеве. На жаль, падчас выступу спявачкі аператары сфакусаваліся на яе шыкоўным вобразе (памятаеце шэдэўр сукенка-трансформер ад Юдашкіна за 40 тысяч даляраў?), але бел-чырвона-белыя сцягі можна ўбачыць у зале падчас песні прадстаўніцы Нідэрландаў, якая выступала пасля Агурбаш.

У 2007 годзе на канцэрце ў гонар Дня незалежнасці каля Стэлы Анжаліка Агурбаш нечакана для ўсіх са сцэны пракрычала "Жыве Беларусь!". Незалежныя СМІ тады назвалі ўчынак Агурбаш "ідэалагічнай дыверсіяй".

Зараз Анжаліка Агурбаш рыхтуе новую версію песні "Наўздагон".

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках