20 красавiка 2024, Субота, 2:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Літве пенсіянерам і інвалідам выплацяць па €200

У Літве пенсіянерам і інвалідам выплацяць па €200

Усяго жыхарам перавядуць €180 мільёнаў.

На гэтым тыдні, як і абяцалі, "Содра" пачне выплачваць пенсіянерам і інвалідам аднаразовую дапамогу сумай 200 еўраў, піша Delfi.

"Пачнём выплачваць дапамогу на гэтым тыдні. Звычайна выплаты пераводзяць з 8 дня, а гэтым з 6. Зараз будзе больш плацяжоў, таму, каб размеркаваць плыні, некаторыя атрымальнікі атрымаюць грошы на дзень раней ці на дзень пазней", - сказала прадстаўніца "Содры" Малгажата Козіч.

Усяго жыхарам пералічаць 180 млн еўраў. Звяртацца ў "Содру" не трэба - грошы пералічаць аўтаматычна. Большая частка пенсіянераў і інвалідаў атрымае гэту дапамогу да канца месяца.

Аднаразовую дапамогу атрымаюць усе пенсіянеры з прычыны старасці, інваліды, атрымальнікі ўдовіных пенсій, атрымальнікі пенсій з прычыны страты карміцеля, атрымальнікі сацыяльных пенсій і пенсійных дапамог.

Тыя пенсіянеры, якія пачнуць атрымліваць пенсіі з верасня-снежня, атрымаюць дапамогу разам з пенсіяй, але не пазней за снежань.

Урад ухваліў выплату аднаразовай дапамогі пенсіянерам і інвалідам у траўні гэтага года як кампенсацыю фінансавых страт, панесеных падчас каранакрызісу. Урад спадзяецца, што гэта заахвоціць спажыванне. Прэм'ер-міністр Саўлюс Скверняліс сказаў, што людзі з групы рызыкі праз абмежаванні не маглі жыць нармальным жыццём.

Прэзідэнт Гітанас Наўседа прапаноўваў выплаціць гэтыя грошы раней. Ён прызнаў, што гэтыя выплаты ажыццяўляюцца "практычна перад самымі выбарамі". Парламенцкая апазіцыя прапаноўвала павялічыць гэтыя выплаты да 300-375 еўраў і выплаціць іх цягам 4 месяцаў, пачынаючы з чэрвеня, але кіраўніцтва запэўнівала, што праз тэхнічныя абмежаванні раней выплаціць гэтыя сродкі не атрымаецца.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках