25 красавiка 2024, Чацвер, 15:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прагноз валют: на колькі падаражэюць даляр і еўра да канца тыдня?

1
Прагноз валют: на колькі падаражэюць даляр і еўра да канца тыдня?

Можна адзначыць дзве асноўныя тэндэнцыі.

У канцы ліпеня даляр і еўра падаражэлі. Як павядуць сябе замежныя валюты ў пачатку жніўня? Пра гэта старшы аналітык кампаніі «Альпары Еўразія» Вадзім Ёсуб расказаў у каментары Myfin.by.

- На мінулым тыдні рух замежных валют на замежных рынках быў досыць істотным і прыкметным. Можна адзначыць дзве асноўныя тэндэнцыі. Першая - гэта рост еўрапейскай валюты.

Так, за тыдзень пара еўра/даляр вырасла з 1,16 да 1,1890, ці на 2,6%. Пры гэтым валютная пара вярнулася да значэнняў, на якіх апошні раз была ў траўні 2018 года.

Другая тэндэнцыя - прыкметнае зніжэнне расейскага рубля. Даляр падаражэў з 71,6 расійскага рубля да 73,5, або на 2,7%.

Еўра, з улікам яго росту да даляра, падаражэў яшчэ мацней - з 83 да 87,4 расейскага рубля, або на 5,4%.

У выніку расейскі рубель адкаціўся да ўзроўняў, на якіх быў у канцы сакавіка - пачатку красавіка бягучага года.

Да беларускага рубля даляр і еўра падаражэлі, расейскі рубель патаннеў.

Даляр вырас на 2%, еўра падаражэў на 4,62%, а расейскі рубель знізіўся на 0,73%. Трэба адзначыць пры гэтым, што курс еўра абнавіў максімум з пачатку года.

Валютны кошык вырас на 1,14%. Ён даражэе другі тыдзень запар. І гэта быў максімальны тыднёвы рост кошыка з канца траўня.

На распачатым тыдні, думаю, асноўнымі чыннікамі застануцца падзеі на замежных валютных рынках. Прычым, можа захавацца як рост еўра да даляра, так і працяг зніжэння расейскага рубля.

Што гэта значыць?

У выніку да канца тыдня даляр можа падаражэць да 2,49 беларускага рубля.

Еўра можа вырасці да 3,03 беларускага рубля.

А расейскі рубель паціху знізіцца да 3,29 беларускага рубля за 100 расейскіх.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках